Оксфардскі ўніверсітэт
Оксфардскі ўніверсітэт (Оксфард) | |
---|---|
University of Oxford | |
Арыгінальная назва | University of Oxford |
Міжнародная назва | University of Oxford |
Дэвіз |
Dominus Illuminatio Mea (Латынь) «Бог — маё святло» |
Заснаваны | Дата заснавання невядомая, у 1096 годзе навучанне ўжо вялося[1]. |
Рэктар | Эндру Д. Гамільтан |
Студэнты | 20 330[2] |
Магістратура | 11 300 |
Аспірантура | 7 380 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Оксфард, Оксфардшыр, Вялікабрытанія |
Сайт | www.ox.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оксфардскі ўніверсітэт— найстарэйшы англамоўны ўніверсітэт у свеце, а таксама першы ўніверсітэт Вялікабрытаніі. Заснаваны ў 1117 годзе, размешчаны ў горадзе Оксфард, графства Оксфардшыр.
Універсітэт складаецца з факультэтаў і 39 каледжаў, а таксама 5 так званых інтэрнатаў — закрытых навучальных устаноў, якія не маюць статусу каледжа і належаць, звычайна, рэлігійным ордэнам. Усе іспыты, як і большасць лекцый і лабараторных заняткаў арганізаваныя цэнтралізавана, у той час як каледжы праводзяць індывідуальныя заняткі са студэнтамі і семінары.
Прыём ва ўніверсітэт — бакалаўрыят
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку-лістападзе перад пачаткам навучання, абітурыенты падаюць заявы ў каледжы, якія пасля разгляду адзнак і рэкамендацыйных лістоў праводзяць гутаркі — і, у некаторых выпадках, пісьмовыя тэсты. (Школьныя іспыты ў Вялікабрытаніі стандартызаваныя і праводзяцца не вышэйшымі школамі, а цэнтральнымі экзаменацыйнымі камісіямі (англ.: examination boards), акрэдытаванымі дзяржавай). Паколькі месцы ва ўніверсітэт прапануюцца да таго, як большасць абітурыентаў скончыць школьныя іспыты, студэнты, як правіла, прымаюцца з умовай, што іх адзнакі да пачатку навучальнага года будуць не меншыя за дамоўлены бал (англ.: conditional offer). Не дапушчаецца падача заяў у адзін і той жа год адначасова ў Оксфардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты ўніверсітэты.
Прыём у магістратуры і аспірантуры
[правіць | правіць зыходнік]Для паступлення ў магістратуры ці аспірантуры кандыдаты падаюць заявы на адпаведны факультэт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З X арт. у Салерна, Павіі, Балонні, Парыжы існавалі ўніверсітэты. Там вывучалі астраномію, права, лацінскую гаворку, філасофію, медыцыну, матэматыку. У Англіі справы былі трохі горшыя: нават сярод духавенства было нямала непісьменных. У 1117 г. быў створаны ўніверсітэт, што меў за мэту даць святарам больш поўную адукацыю. Выбар упаў на Оксфард, адзін з наймагутнейшых гарадоў каралеўства. Але толькі за праўленне Генрыха II Оксфард стаў сапраўдным універсітэцкім горадам. Калі з часам праз Оксфард амаль у абавязковым парадку праходзілі члены вышэйшага свету, то ў сярэднявеччы да гэтага было яшчэ далёка. Там навучаліся толькі святары, яны здымалі пакоі ў мясцовых жыхароў і часта былі жабракамі.
В XIII арт. з-за сутычкі між студэнтамі і гарадскім насельніцтвам з Оксфарда ўцёк гурт студэнтаў і прафесараў, якія неўзабаве заснавалі Кембрыджскі ўніверсітэт
Каледжы Оксфарда
[правіць | правіць зыходнік](у дужках — год заснавання)
- All Souls College (1438)
- Balliol College (1263)
- Brasenose College (1509)
- Christ Church (1546)
- Corpus Christi College (1517)
- Exeter College (1314)
- Green Templeton College (2008)
- Harris Manchester College (1889)
- Hertford College (1740)
- Jesus College (1571)
- Keble College (1870)
- Kellogg College (1990)
- Lady Margaret Hall (1878)
- Linacre College (1962)
- Lincoln College (1427)
- Magdalen College (1458)
- Mansfield College (1886)
- Merton College (1264)
- New College (1379)
- Nuffield College (1958)
- Oriel College (1326)
- Pembroke College (1624)
- The Queen’s College (1341)
- Reuben College (2019)
- St Anne’s College (1878)
- St Antony’s College (1953)
- St Catherine’s College (1963)
- St Cross College (1965)
- St Edmund Hall (1957)
- St Hilda’s College (1893)
- St Hugh’s College (1886)
- St John’s College (1555)
- St Peter’s College (1929)
- Somerville College (1879)
- Trinity College (1554)
- University College (1249)
- Wadham College (1610)
- Wolfson College (1966)
- Worcester College (1714)
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Кароткая гісторыя ўніверсітэта(недаступная спасылка). University of Oxford. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2008. Праверана 30 кастрычніка 2007.
- ↑ Лічбы і факты(недаступная спасылка). University of Oxford. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 30 April 2010.
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.