Рудзішкес
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Рудзішкес (літ.: Rūdiškės, традыцыйная беларуская назва — Рудзі́шкі) — горад у паўднёвай Літве, знаходзіцца ў складзе Тракайскага раёна Вільнюскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 2,5 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча было заснавана ў 1774 годзе, і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе праз Рудзішкі прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург. Статус горада Рудзішкес атрымаў у 1958 годзе.
Паводле даследаванняў прафесара Яўхіма Карскага, каля Рудзішак праходзіла мяжа рассялення беларусаў і літоўцаў[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва Рудзішкеса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2005 | 2010 | |||||||
жыхароў | 2 038 | 2 249 | 2 489 | 2 559 | 2 527 | 2 414 |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У савецкі час у горадзе працаваў дрэваапрацоўчы камбінат[3]. Маецца невялікі аэрадром.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Тэрыторыя Беларусі і яе дагістрычнае насельніцтва // Часопіс «Калоссе», 1938 год, № 2—3.
- ↑ ВСЭ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудзішкес
- Рудзішкі на Радзіма.org