Тасьма
Тасьма́[1] (каз.: Тасма, таспа: рэмень) — вузкая тканая або плеценая паласа ці шнур , якая звычайна якая мае толькі 1 сістэму коса пераплеценых нітак. Выкарыстоўваюць для аздаблення і рамонту адзення, нярэдка ўшываюць у гатовыя вырабы для ўмацавання швоў, акрамя гэтага мае самае разнастайнае прымяненне ў хатнім ужытку.
Ад стужкі тасьма адрозніваецца, галоўным чынам, тым, што стужка служыць, пераважна, упрыгажэннем, між тым, як тасьму прызначаюць для звязвання і сцягвання частак адзення і таму падобнага, з прычыны чаго трываласць з’яўляецца для яе адной з неабходных якасцяў. Таму на выраб тасьмы ідуць ніткі з больш трывалых матэрыялаў: лён, бавоўна, радзей воўна і шоўк, злучаныя найпростымі перапляценнямі: палатняным, саржавым, радзей атласным.
Сустракаецца таксама плеценая тасьма. Па сутнасці ж тканая тасьма і стужка з’яўляюцца адным і тым жа прадуктам ткацтва.
Зноскі
- ↑ Лазука 2015, с. 157.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тасьма́ // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 482. — 663 с.
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Андреева Р. П. Тесьма // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 344. — ISBN 5-86617-030-2.