Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:15, 29 лютага 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Беларусь, Мінск, вул. К. Чорнага, д. 31
Тып арганізацыі міжнароднае грамадскае аб’яднанне
Афіцыйная мова беларуская
Кіраўнікі
Кіраўніца Алена Макоўская
Ніна Шыдлоўская
Заснаванне
Дата заснавання 10 верасня 1991 (32 гады таму) (1991-09-10)
Ліквідацыя
Дата скасавання 24 верасня 2021
Колькасць членаў 135 арганізацыя
zbsb.org

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», ЗБС «Бацькаўшчына» — міжнароднае грамадскае аб’яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні.

Дэклараваныя мэты

  • адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, краіны-маці для ўсіх беларусаў свету, кансалідацыя беларусаў як нацыі, роўнай сярод роўных у сусветнай супольнасці, выхаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў, клопат пра духоўнае і фізічнае захаванне беларускай нацыі;
  • спрыянне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы, любові да роднай зямлі;
  • духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захаванне і паглыбленне іх беларускасці;
  • мацаванне дружбы з іншымі народамі, узаемнай зацікаўленасці, пазнанне гісторыі, культуры краін, дзе жывуць беларусы, выхаванне павагі да людзей іншых нацыянальнасцей, якія жывуць з беларусамі на іх Бацькаўшчыне.
  • наладжванне пастаянных культурных, эканамічных, духоўных, арганізацыйных і іншых сувязяў паміж беларускай дыяспарай у свеце і Беларуссю;
  • аказанне дапамогі беларусам іншых краін у арганізацыі і падтрымцы нацыянальна-культурнага жыцця, у абароне іх правоў як нацыянальнай меншасці ў іншых краінах, задавальненне іх культурных і інфармацыйных патрэбаў;
  • заахвочванне навуковых даследаванняў па беларусазнаўству, вывучэнне здабыткаў беларускай дыяспары ў развіцці нацыянальнай культуры, даследаванне культурных сувязяў беларусаў з іншымі народамі;
  • актывізацыя дзейнасці беларусаў за межамі Бацькаўшчыны, а праз іх і ўсёй сусветнай грамадскасці на пераадоленне вынікаў Чарнобыльскай катастрофы і вырашэнне іншых жыццёва важных для Беларусі праблем; удзел у ажыццяўленні гэтай дзейнасці;
  • спрыянне духоўнаму ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню паміж народамі, наладжванне эканамічных кантактаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і іншымі краінамі свету; мацаванне эканамічнага падмурку Рэспублікі Беларусь, прыцягненне замежных інвестыцый і навейшых тэхналогій у беларускую эканоміку;
  • аказанне дапамогі замежным беларусам, якія апынуліся ў зонах ваенных канфліктаў, у сітуацыях, звязаных з масавым парушэннем правоў чалавека, а таксама з сітуацыямі, звязанымі з прыроднымі катастрофамі і іншымі экстрэмальнымі з’явамі;
  • наладжванне ўсебаковых сувязяў з грамадскімі, рэлігійнымі і іншымі арганізацыямі і асобнымі грамадзянамі замежных краін дзеля дасягнення асноўных мэтаў аб’яднання;
  • ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці.

Кіраўніцкія органы

Першым Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» ў 1990 г. быў абраны Васіль Быкаў, Старшынёй Рады — Яўген Лецка.

Першы з'езд беларусаў свету адбыўся 8 — 10 ліпеня 1993 г. ў Мінску. Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» абраны акадэмік Радзім Гарэцкі, Старшынёй Рады — Ганна Сурмач.

ЗБС «Бацькаўшчына» аргнаізоўвае з’езды беларусаў свету раз на 4 гады, пачынаючы з 1993 г.

Другі з’езд беларусаў свету прайшоў 26—27 ліпеня 1997 года ў г. Мінск.

5—6 ліпеня 2001 года ў Мінску адбыўся Трэці з’езд беларусаў свету. Прэзідэнтам МГА "Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» абраны прафесар Анатоль Грыцкевіч, старшынёй Рады — Алена Макоўская.

Чацвёрты з’езд беларусаў свету прайшоў 16-17 ліпеня 2005 ў Мiнску[1].

Пяты з’езд беларусаў свету адбыўся 18-19 ліпеня 2009 ў Мінску[2]. На з’ездзе абрана Вялікая Рада Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Шосты з’езд беларусаў свету адбыўся 23-24 ліпеня 2013 ў Мінску. Кіраўніком ЗБС «Бацькаўшчына» абрана Алена Макоўская, старшынёю Рады — Ніна Шыдлоўская[3].

15—16 ліпеня 2017 года ў Мінску прайшоў сёмы з’езд беларусаў свету. У ім прынялі ўдзел беларусы з 21 краіны свету. Да працы з’езду далучыліся кіраўнікі дзяржаўных структур Беларусі, у тым ліку міністр замежных справаў Уладзімір Макей, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі.

Выдавецкая дзейнасць

  • Бюлетэнь «Беларусы ў свеце».
  • Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

Зноскі

  1. Alyaksei Marachkin Elected Head of “Batskaushchyna” (англ.)(недаступная спасылка). Хартыя'97 (20 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2006. Праверана 29 лютага 2020.
  2. Alyaksei Marachkin: “Congress of Belarusians of the world sometimes reminded Communist party rally” (англ.). Хартыя'97 (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2009. Праверана 29 лютага 2020.
  3. "VI з'езд беларусаў свету". Наша слова (31 (1130)). 2013-07-31. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |work= і |journal= specified (даведка)

Спасылкі