Тэкстыль: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Текстиль |
др r2.7.1) (робат выняў: km:ក្រណាត់ |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
[[ja:織物]] |
[[ja:織物]] |
||
[[kk:Мата]] |
[[kk:Мата]] |
||
[[km:ក្រណាត់]] |
|||
[[kn:ಬಟ್ಟೆ]] |
[[kn:ಬಟ್ಟೆ]] |
||
[[ko:직물]] |
[[ko:직물]] |
Версія ад 04:38, 27 студзеня 2012
Тэкстыль (лац.: textile — тканіна, матэрыя) — вырабы з тканіны, выпрацаваный з гнуткіх, мяккіх валокнаў і нітак (тканіны, вата, сеткі і г. д.), якія вырабляюцца звычайна з прадзіва на ткацкім станку.
Слова тэкстыль — вытворнае ад лацінскага textere, што азначае плесці, пераплятаць. Хоць ткацтва — найбольш распаўсюджаны спосаб вырабу тэкстылю, існуюць і іншыя спосабы: вязанне, пляценне, намотванне і валянне.
Гісторыя
Першымі тэкстыльнымі валокнамі, верагодна, былі амаль не апрацаваныя парасткі травы. З іх у дагістарычныя часы плялі шырмы, торбы, рыбалоўныя сеткі і вяроўкі. Пазней людзі навучыліся выкарыстоўваць больш тонкія матэрыялы — ільняное, канаплянае, джутавае валакно, поўсць жывёл.
Найстаражытнейшыя вядомыя навуцы тканіны з'явіліся ў Старажытным Егіпце — іх ткалі з лёну больш 7 тысяч гадоў назад.
З III тысячагоддзя да н. э. пачалі выкарыстоўваць іншыя валокны, у прыватнасці шоўк у Кітаі і бавоўна ў Індыі. Верагодна, яшчэ раней на Блізкім Усходзе з'явіліся ваўняныя тканіны. Гэтыя тэкстыльныя вырабы былі ў старажытнасці важным прадметам абмену і гандлю.
Вынаходства Джонам Кеям круцільнай машыны (1730) і самалётнага чоўна (1733), а затым прадзільных машын Рычардам Аркрайтам і Сэмюэлем Кромптанам механізавала вытворчасць баваўняных тканін і стымуляваў пачатак Прамысловай рэвалюцыі ў Вялікабрытаніі.
З канца XIX стагоддзя ўсё большае распаўсюджванне атрымліваюць штучныя (на аснове прыродных палімераў) і сінтэтычныя (з вуглевадароднай сыравіны) валокны, сярод якіх найбольш вядомыя віскоза, нейлон і лайкра.