Уганда: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
др катэгорыя |
||
Радок 83: | Радок 83: | ||
{{Афрыканскі саюз}} |
{{Афрыканскі саюз}} |
||
{{АІК}} |
{{АІК}} |
||
{{пачатак артыкулу}} |
|||
[[Катэгорыя:Уганда| ]] |
[[Катэгорыя:Уганда| ]] |
||
[[Катэгорыя:Краіны, якія не маюць выхаду да мора]] |
Версія ад 00:24, 17 чэрвеня 2015
| |||||
Гімн: ««Oh Uganda, Land of Beauty»» | |||||
Дата незалежнасці | 9 кастрычніка 1962 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская і суахілі | ||||
Сталіца | Кампала | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Ёверы Мусевені Эдвард Секандзі Амама Мбабазі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
81-я ў свеце 236 040 км² 15,39 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць |
35 620 977 чал. (35-я) 119 чал./км² | ||||
ІРЧП | ▼ 0.514 (157-ы) | ||||
Валюта | Угандыйскі шылінг | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ug | ||||
Код ISO (Alpha-2) | UG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | UGA | ||||
Код МАК | UGA | ||||
Тэлефонны код | +256 (+006 з Кеніі і Танзаніі) | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Уга́нда (англ.: Uganda) — краіна ва Усходняй Афрыцы. На поўначы мяжуе з Паўднёвым Суданам, на ўсходзе — з Кеніяй, на поўдні — з Танзаніяй і Руандай, на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Выхаду да мора не мае. Дзяржаўная мова — англійская; выкарыстоўваюцца суахілі, луганда. Сталіца — Кампала. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (9 кастрычніка)
Дзяржаўны лад
Уганда — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1995 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе — парламент Уганды. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.
Геаграфія Уганды
Уганда размешчана ў межах Усходне-Афрыканскага пласкагор'я. На поўначы пашыраны плоскія раўніны (вышынёй да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на поўдні — спадзіста-хвалевы рэльеф. На захадзе — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (заходняе адгалінаванне Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы), занятая азёрамі Мабуту-Сесе-Сека і Эдуард, паміж якімі ўзвышаецца горны масіў Рувензоры (вышынёй да 5109 м, Пік Маргерыта), на паўднёвым захадзе — вулканы групы Вірунга, на ўсходзе — патухлы вулкан Элган (вышынёй да 4322 м). Карысныя выкапні: медныя, кобальтавыя, вальфрамавыя, жалезныя, калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, берылы, сера, вапнякі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі належаць да басейна ракі Ніл. Буйныя азёры: Вікторыя, Мабуту-Сесе-Сека, К'ёга, Эдуард. Глебы чырвоныя фералітавыя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажалезненыя. Пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны, ёсць масівы лістападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28 % тэрыторыі). Характэрна вышынная пояснасць ландшафтаў. У складзе фаўны антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, ільвы, насарогі. Нацыянальныя паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа; некалькі фаўністычных рэзерватаў.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уганда