Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
|апісанне выявы = |
|апісанне выявы = |
||
|шырыня = 250px |
|шырыня = 250px |
||
| пасада = [[ |
| пасада = [[Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі]] |
||
| парадак = 2-гі і 4 |
| парадак = 2-гі і 4 |
||
| сцяг = Standard of the President of the Russian Federation.svg |
| сцяг = Standard of the President of the Russian Federation.svg |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
| перыядпачатак_2 = [[7 мая]] [[2000]] |
| перыядпачатак_2 = [[7 мая]] [[2000]] |
||
| перыядканец_2 = [[7 мая]] [[2008]] <br /><small>(в. а. з [[31 снежня]] [[1999]])</small> |
| перыядканец_2 = [[7 мая]] [[2008]] <br /><small>(в. а. з [[31 снежня]] [[1999]])</small> |
||
| |
| прэм’ер_2 = [[Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў]]<br />[[Віктар Барысавіч Хрысценка]] (в. а.)<br />[[Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў]]<br />[[Віктар Аляксеевіч Зубкоў]] |
||
| папярэднік_2 = [[Барыс Мікалаевіч Ельцын]] |
| папярэднік_2 = [[Барыс Мікалаевіч Ельцын]] |
||
| пераемнік_2 = [[Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў]] |
| пераемнік_2 = [[Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў]] |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
|прыналежнасць = |
|прыналежнасць = |
||
|род войскаў = [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР|КДБ СССР]] |
|род войскаў = [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР|КДБ СССР]] |
||
|партыя = Да жніўня 1991 года член [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|КПСС]], у 1995 годзе кіраўнік рэгіянальнага аддзялення «[[Наш дом — Расія|НДР]]», з 2008 па 2012 старшыня «[[Адзіная Расія|Адзінай Расіі]]» пры гэтым не |
|партыя = Да жніўня 1991 года член [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|КПСС]], у 1995 годзе кіраўнік рэгіянальнага аддзялення «[[Наш дом — Расія|НДР]]», з 2008 па 2012 старшыня «[[Адзіная Расія|Адзінай Расіі]]», пры гэтым не з’яўляўся членам партыі. |
||
|адукацыя = [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава]] |
|адукацыя = [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава]] |
||
|навуковая ступень = {{Навуковая ступень|кандыдат|эканамічных навук}} |
|навуковая ступень = {{Навуковая ступень|кандыдат|эканамічных навук}} |
||
Радок 99: | Радок 99: | ||
|аўтограф = Putin signature.svg |
|аўтограф = Putin signature.svg |
||
}} |
}} |
||
'''Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін''' ({{lang-ru|Влади́мир Влади́мирович Пу́тин}}; нар. {{ДН|7|10|1952}}, [[ |
'''Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін''' ({{lang-ru|Влади́мир Влади́мирович Пу́тин}}; нар. {{ДН|7|10|1952}}, [[Санкт-Пецярбург|Ленінград]]) — прэзідэнт [[Расійская Федэрацыя|Расійскай Федэрацыі]] ([[2000]]—[[2008]] і з [[2012]]), прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі ([[1999]]—[[2000]] і 2008—2012). |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 00:40, 12 лістапада 2018
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін (руск.: Влади́мир Влади́мирович Пу́тин; нар. 7 кастрычніка 1952, Ленінград) — прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2000—2008 і з 2012), прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі (1999—2000 і 2008—2012).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). У кнізе «От первого лица» («Ад першай асобы»), біяграфіі Пуціна паводле яго інтэрв’ю ў расійскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзідэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.
У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР, з 1985 па 1990 год працаваў агентам савецкай разведкі ў ГДР (Усходняй Германіі). Пад прыкрыццём займання пасады кіраўніка Дома савецка-германскага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэннем за савецкімі студэнтамі ў ГДР[15].
У 1990 годзе вярнуўся ў Расію, працаваў памочнікам рэктара Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па міжнародных пытаннях, потым — дарадцам старшыні Ленінградскага Савета (гарадскі заканадаўчы сход) вядомага расійскага дэмакрата Анатоля Сабчака.
У чэрвені 1991 года Пуцін быў прызначаны старшынёй Камітэта па Знешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбурга. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненнем у горад замежных інвестыцый, адкрыцця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэння ў Пецярбургу валютнай біржы, пры яго судзеянні (як кажуць, з дапамогай яго кантактаў ў былым савецкім КГБ і ўсходнегерманскай Stasi) было адчынена прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 года Пуцін быў першым намеснікам старшыні ўрада Санкт-Пецярбурга.
У жніўні 1996 года пачалася «маскоўская» кар’ера Уладзіміра Пуціна — ён быў прызначаны намеснікам упраўляючага справамі прэзідэнта Расіі. У сакавіку 1997 года Пуцін прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, начальнікам галоўнага кантрольнага ўпраўлення прэзідэнта РФ. З мая 1998 года Пуцін — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.
Наступным моцным узлётам пецярбурскага палітыка было прызначэнне яго дырэктарам ФСБ — расійскай спецслужбы. З сакавіка 1999 года Пуцін стаў сакратаром Савета Бяспекі Расіі.
Першае прэм’ер-міністарства
У жніўні 1999 года прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Уладзіміра Пуціна прэм’ер-міністрам Расіі. 31 снежня 1999 года Ельцын сышоў у адстаўку і Пуцін стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта да наступных выбараў.
Першы прэзідэнцкі тэрмін
26 сакавіка 2000 года былі праведзеныя прэзідэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.
Уладзімір Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнай папулярнасці ў расійскім грамадстве дзякуючы свайму іміджу маладога, энергічнага прэзідэнта-спартсмена на фоне старога і хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжання сваёй палітычнай платформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыяметральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзідэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансерватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сімвалам адраджаючайся «Вялікай Расіі», новым «водцам».
Патрыятычны складнік пуцінскага курсу з’явіўся больш яскравым. Адным з першых рашэнняў Пуціна было прыняцце новага гімна на музыку гімна СССР і зацверджанне чырвонай савецкай харугвы для расійскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Саюза «найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя».
Прадстаўнікі палітычнай эліты ельцынскай эпохі паступова выціскаліся з улады. За махінацыі пачалося пераследаванне буйных бізнесменаў-алігархаў Барыса Беразоўскага і Уладзіміра Гусінскага. 24 лютага 2004 года, менш чым за месяц да парламенцкіх выбараў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазіцыю дыпламата Міхаіла Фрадкова.
У 2003 годзе быў сарваны гешэфт па зліцці нафтавых кампаній ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якога меў бы з’явіцца найбуйнейшы ў свеце нафтавы канцэрн. Быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс знішчэння гэтай некалі найбуйнейшай і найбольш паспяховай расійскай карпарацыі.
У сферы знешняй палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненне адносін з краінамі СНД з мэтай стварэння процівагі пашыраючымся NATO і ЕС, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам з лідарамі Еўрапейскага Саюза Пуцін асудзіў амерыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, прэзідэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Герхардам Шродэрам, італьянскім прэм’ерам Сільвіа Берлусконі.
На парламенцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладай партыя «Адзіная Расія» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расіі. Адначасова ў парламент упершыню за гісторыю новай Расіі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблоко».
За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расійская актыўнасць у Чачні.
Другі прэзідэнцкі тэрмін
14 сакавіка 2004 года Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзідэнцтва. Як і на парламенцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расіі ішла актыўная кампанія на карысць Пуціна. Расійская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзідэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін не мае права балатавацца на выбарах у 2008 годзе.
13 верасня 2004 года, з нагоды крызы з закладнікамі ў Беслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіравання, у ходзе якой былі адмененыя выбары губернатараў расійскіх рэгіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Міхаілам Гарбачовым як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртанне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ў канцы 2004 года Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтай падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча з перамогай у выбарах.
29 лістапада 2006 года падтрымаў дактрыну «рускага свету».
Другое прэм’ер-міністарства
8 мая 2008 года пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм’ер-міністрам Расіі.
Трэці прэзідэнцкі тэрмін
Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2012 г. і ў трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.
Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін
Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года, атрымаўшы 76,69% галасоў выбаршчыкаў.
Рознае
З маладосці прэзідэнт займаўся дзюдо. Пуцін з’яўляецца кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкай і англійскай мовамі. Да 2013 году быў жанаты з Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкай мовы. Мае дзвюх дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).
Зноскі
- ↑ Уладзімір і Людміла Пуціны афіцыйна паведамілі пра развод
- ↑ Досье: Путин Владимир Владимирович - Общество - Аргументы и Факты . Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 6 студзеня 2013.
- ↑ Созвездие стрельцов. Что в личном оружейном арсенале российских политиков // Урад Расійскай Федэрацыі Российская газета : Официальное издание. — М.: 25 кастрычніка 2001. — № 208 (2820). — С. 1. Тираж — 1 млн. 810 тыс. 468 экз..
- ↑ Wladimir Putin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Delarge J. Vladimir POUTINE // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ↑ https://www.thoughtco.com/when-was-st-petersburg-known-as-petrograd-and-leningrad-4072464
- ↑ https://web.archive.org/web/20100514164020/http://premier.gov.ru/eng/premier/biography.html
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 21 красавіка 2024.
- ↑ http://www.rah.ru/the_academy_today/the_members_of_the_academie/member.php?ID=21978
- ↑ а б Лентапедия — 2007.
- ↑ http://kremlin.ru/structure/president/presidents
- ↑ http://www.rbc.ru/society/08/05/2017/590fffe39a7947866e52b760
- ↑ Путин В. В. Обращение Президента Российской Федерации, 24 февраля 2022 — М.: 2022.
- ↑ Глеб Лабадзенка. 150 тысяч людзей на вуліцах — і ніводнай пабітай вітрыны // Звязда : Газета. — 4 снежня 2009. — № 230 (6588). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін у Вікіцытатніку | |
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін у Вікікрыніцах | |
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Кандыдаты эканамічных навук
- Эканамісты паводле алфавіта
- Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Залатога арла
- Кавалеры ўзбекскага ордэна «За выдатныя заслугі»
- Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
- Кавалеры ордэна Вызваліцеля 1 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
- Асобы
- Прэзідэнты Расіі
- Члены Савета бяспекі Расіі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (2000)
- Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (2012)
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
- Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
- Старшыні Урада РФ
- Сакратары Савета бяспекі Расіі
- Супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта Расіі
- Дырэктары федэральных службаў РФ
- Супрацоўнікі КДБ СССР
- Кіраўнікі органаў бяспекі Расіі
- Кавалеры ордэна Каштоўнага жазла
- Разведчыкі СССР
- Юрысты СССР
- Юрысты Расіі
- Постаці палітыкі XX стагоддзя
- Постаці палітыкі XXI стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга
- Ганаровыя грамадзяне Казані
- Ганаровыя грамадзяне Астрахані
- Узнагароджаныя імянной зброяй
- Узнагароджаныя медалём А. М. Гарчакова
- Ганаровыя дактары Ерэванскага ўніверсітэта
- Філатэлісты Расіі
- Філатэлісты СССР
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чырванасцяжнага інстытута КДБ
- Члены КПСС
- Члены НДР
- Адзіная Расія
- Постаці расійскай эканомікі
- Самбісты паводле алфавіта
- Самбісты СССР
- Дзюдаісты паводле алфавіта
- Дзюдаісты СССР
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў