Вазіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вазіла (Канькач, Табуннік, Вісуснік) — прапанаваны фалькларыстам П. Шпілеўскім конскі апякун у беларускай міфалогіі. Беларусы быццам ўяўлялі яго ў чалавечым абліччы з конскімі вушамі і капытамі, у чалавечым адзенні. Кожны гаспадар мае свайго Вазілу, які клапоціцца пра размнажэнне коней і засцерагае ад хвароб і прыпадкаў. Вазіла большую частку жыве ў конскіх хлявах, але таксама заўсёды прысутнічае на начлегах, калі коні пасуцца вялікімі табунамі. Пастухі раней забівалі на месцы начлега вялізны шост і надзявалі на яго конскі чэрап, спадзеючыся, што гэта сімвалічная выява Вазілы выратуе табун ад усіх магчымых небяспек.

Беларусы асабліва паважалі Вазілу за тое, што ён нібыта ноччу прывозіў на сабе нейкую асаблівую траву і падмешваў у корм коням, ад якой тыя дужэлі і раслі.

Фалькларыст П. Шпілеўскі неаднаразова абвінавачваўся ў недастатковым прафесіяналізме і вольнасці пры рэканструкцыі беларускай міфалогіі і фальклору[1]. Мяркуецца, што значная, калі не пераважная часта з 52 зафіксаваных ім духаў і бостваў - плён яго ўласнай фантазіі. Хутчэй аматар, чым сапраўдны даследчык, ён наіўна вылучаў імёны ніколі не існавалых багоў з народных прыказак, песен, фразеалагізмаў.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Васілевіч // Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. ISBN 5-85700-162-5
  1. Віктар Корбут. Вечнае змаганне за містыфікацыі.