Вужаў камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вужаў камень — у беларускім фальклоры валун, у які ператварыўся цмок.

Змест легенды[правіць | правіць зыходнік]

Вуж (цмок) ляцеў з поўначы на поўдзень, агнём шыбаючы, і нёс золата і срэбра грэшніку, які прадаў яму сваю душу. Але раптам неба адчынілася, на зямлю палілося святло. Людзі, якія ўбачылі гэта, сталі на калені і пачалі маліцца. А цмок, забіты нябеснымі косамі, упаў на ўзгорак і ператварыўся ў камень. Яго скарб патануў ў зямлі і з таго часу з'яўляўся ў розным мясцінах узгорка ў выглядзе жывых істот (гл. Скарб-пярэварацень): жанчыны-плакальшчыцы, якая палала агнём; чорнымі казламі; карлікам і г.д.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свяці, свяці, сонейка: Творы беларускага фальклору / Укладальнік І. К. Цішчанка; Уступны артыкул А. Грачанікава; Рэд. – Мн.: Юнацтва, 1997.