Горад Іўе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Іўе
Iŭje, Kaścielnaja. Іўе, Касьцельная (2010).jpg
Вуліца да касцёла
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Першае згадванне
Горад з
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
7 630 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231337
Аўтамабільны код
4
Іўе на карце Беларусі ±
Горад Іўе (Беларусь)
Горад Іўе
Горад Іўе (Гродзенская вобласць)
Горад Іўе

І́ўе[2] (афіц. транс.: Iŭje) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на р. Іўянка. У 158 км ад Гродна, у 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі ЛідаМаладзечна, вузел аўтадарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. Насельніцтва 7 630 чал. (2017)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. На думку вядомага спецыяліста па гісторыі беларускай тапанімікі В. Жучкевіча, назва «Іўе» мае славянскае паходжанне (ад назвы драўніннай пароды івы — вярбы). Такога ж пункту гледжання прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Г. Лаўмянскі[3]. Тым часам доктар лінгвістычных навук, прафесар Н. Баршчэўская мяркуе, што назва паселішча мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову, як «выток ракі»[4].

Між тым «Іўе» перакладаецца з татарскай мовы як «гняздо» альбо «хата», а само мястэчка здаўна лічыцца сталіцай беларускіх татараў.

У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна Евай. Але ў гістарычных дакументах XVII ст. мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых крыніцах сустракаецца пад назвай Івь

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з пач. XV ст. як велікакняжацкі двор. З 1444 года належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа, у 1585—1593 рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1598 у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сяр. XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 — горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU, PDF).
  3. І. П. Крэнь. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
  4. Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на змену дзяржаўнага назову Беларусі — 3 // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 17 кастрычніка 2007
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]