Народная Біблія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Народная Біблія - сукупнасць некананічных апавяданняў, якія дапаўняюць сюжэты Святого Пісання падрабязнасцямі, тлумачаць першапрычыны прыродных з'яў, абапіраючыся на персанажаў і матывы Старога і Новага Запаветаў. З'яўляецца часткай народнага фальклору, змяшчае ў сабе казачныя элементы, рэшткі язычніцкіх міфалагічных уяўленняў і першабытнага культу жывёл. Месцы язычніцкіх багоў у старажытных сюжэтах нярэдка займае хрысціянскі Бог ці святыя (Ілля, Пятро, Юрай і інш).

Народная Біблія можа ўспрымацца як частка міфалогіі, але ў большасці выпадкаў гэтыя паданні выдаюцца і вывучаюцца асобна, між тым як літаратура па міфалогіі часцей за ўсё змяшчае толькі ўласна язычніцкія, дахрысціянскія міфалагчіныя звесткі. Выданні па славянскай міфалогіі, аднак, нярэдка робяцца выключэннем, - не ў апошнюю чаргу з-за сціпласці звестак аб "чыстых" язычніцкіх верваннях старажытных славян.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. С. 561-562.