Ракішкі
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ракішкі[2][3], часам Рокішкі[4], таксама Рокішкіс (літ.: Rokiškis) — горад на поўначы Літвы, Адміністрацыйны цэнтр Ракішкаўскага раёна Панявежскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Ракішкі згадваюцца ў 1499 годзе ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю літоўскаму, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Крошынскім. У XVIII стагоддзі Ракішкі перайшлі ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Рэйнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Ракішкі перайшлі яго сястры Марыі Радзецкай. Радзецкія валодалі Ракішкамі да Другой сусветнай вайны.
Паселішча хутка развівалася ў ХІХ—ХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўніверсітэту. Развіццю горада паспрыяла будова чыгункі Дынабург — Лібава ў 1873 годзе.
З 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Герб
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Крошынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Радзецкіх. На сінім полі арган касцёла Святога Мацея.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Альгірдас Бразаўскас (1932—2010) — літоўскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі (1993—1998), прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (2001—2006).
- Рыта Мілюнайце (нар. 1963) — літоўская мовазнаўца.
- Якаў Уладзіміравіч Смушкевіч — двойчы Герой Савецкага Саюза
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ 74 // Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ https://knyga.lietuvai.lt/w/images/7/78/Lietuvos_gyventoj%C5%B3_sura%C5%A1ymas_1979.pdf
- ↑ https://knyga.lietuvai.lt/w/images/4/43/Lietuvos_gyventoj%C5%B3_sura%C5%A1ymas_1989.pdf
- ↑ https://osp.stat.gov.lt/documents/10180/212976/Panevezio_apskritis.pdf/fb8f7224-7627-464a-8b3b-f6a507c63a6b
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Rakiszki, 5.) wś // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 502.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ракішкі