Спіс краін з некалькімі сталіцамі

Некаторыя краіны свету маюць або мелі раней некалькі сталіц. У пэўных выпадках краіна можа мець ад дзвюх і больш сталіц для розных мэт. Пры гэтым усе сталіцы або маюць адпаведны афіцыйны статус дэ-юрэ, або па розных прычынах некаторыя гарады могуць разам з афіцыйнай сталіцай выконваць сталічныя функцыі дэ-факта. Сёння большая частка краін свету мае толькі адзін сталічны горад.
Сучасныя краіны з некалькімі сталіцамі
[правіць | правіць зыходнік]Маюць некалькі сталіц дэ-юрэ
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі гарадоў могуць мець афіцыйны статус сталіцы па адной з наступных прычын:
- дэцэнтралізацыя ўрадавага апарата;
- барацьба з перанапружаннем сталіцы і развіццё эканомікі іншых рэгіёнаў;
- перыядычны пераезд урада ў іншую рэзідэнцыю ў сувязі з кліматам;
- некаторыя гарады ўваходзяць у агламерацыю з афіцыйнай сталіцай;
- сімвалічны статус (напрыклад, гістарычнай сталіцы).
Наступныя краіны маюць некалькі сталіц афіцыйна, што зафіксавана ў канстытуцыі або іншых заканадаўчых актах, або на афіцыйным узроўні горад называецца сталіцай дзяржавы.
Краіна | Сталіцы | Падрабязнасці |
---|---|---|
![]() |
Тэгусігальпа | Афіцыйная сталіца і рэзідэнцыя ўрадавых структур[заўв 1] |
Камаягуэла | Падзяляе статус сталіцы[2][заўв 1] | |
![]() |
Ямусукра | Афіцыйная сталіца, заканадаўчы цэнтр |
Абіджан | Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада, афіцыйна называецца як эканамічная сталіца і адміністрацыйны цэнтр (афіцыйная сталіца да 1983 года) | |
![]() |
Прэторыя | Адміністрацыйна-выканаўчая сталіца |
Кейптаўн | Заканадаўчая сталіца (парламент ) | |
Блумфантэйн | Судовая сталіца | |
![]() |
Ліма | Афіцыйная сталіца; рэзідэнцыя ўрада і ўсіх галін улады |
Куска | Таксама прызнаецца ў Канстытуцыі як гістарычная сталіца[5] | |
![]() |
Сеул | Афіцыйная сталіца |
Седжон | Адміністрацыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада[заўв 2][заўв 3] | |
![]() |
Падгорыца | Афіцыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада |
Цэтынэ | Рэзідэнцыя прэзідэнта, гістарычная сталіца | |
![]() |
Сант’яга | Афіцыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада |
Вальпараіса | Рэзідэнцыя Кангрэса | |
![]() |
Каломба | Выканаўчая і судовая сталіца |
Шры-Джаявардэнепура-Котэ | Заканадаўчая сталіца | |
![]() |
Мбабанэ | Адміністрацыйная сталіца |
Лабамба | Заканадаўчая (парламент ) і каралеўская сталіца |
Маюць некалькі сталіц дэ-факта
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя краіны афіцыйна маюць адну сталіцу, але па розных прычынах некаторыя з галін улады ў значнай ступені або цалкам знаходзяцца ў іншых гарадах, з-за чаго яны могуць прэтэндаваць на званне другой сталіцы. Часта, з-за ваенных канфліктаў ці катаклізмаў, у краіны можа быць адна афіцыйная сталіца, але адміністрацыйныя функцыі выконвае іншы горад, што робіць яго часовай сталіцай .
Аб некалькіх сталіцах можна казаць таксама ў выпадках, калі міжнародная супольнасць не мае кансэнсусу, які горад называць сталіцай дзяржавы.
У той жа час, на лакальным неафіцыйным узроўні часта можна сустрэць найменне нейкага горада другой сталіцай краіны (напрыклад, Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразіліі або Кракаў у Польшчы, Нью-Ёрк у ЗША). Але без задавальнення крытэрыяў, апісаных вышэй, такія выпадкі звычайна не разглядаюцца як падстава лічыць такія гарады другімі сталіцамі фактычна.
Краіна | Сталіцы | Падрабязнасці |
---|---|---|
![]() |
Пага-Пага | Сталіца дэ-факта[12] |
Фагатога | Рэзідэнцыя ўрада, заканадаўчай улады і вышэйшага суда згодна з канстытуцыяй краіны[13][14] | |
![]() |
Сукрэ | Канстытуцыйная сталіца |
Ла-Пас | Дэ-факта сталіца выканаўчай улады | |
![]() |
Порта-Нова | Афіцыйная сталіца |
Катану | Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада | |
![]() |
Гітэга | Палітычная сталіца |
Бужумбура | Эканамічная сталіца, месцазнаходжанне ўрада (афіцыйная сталіца да 2019 года) | |
![]() |
Берлін | Афіцыйная сталіца |
Бон | З’яўляецца другім адміністрацыйным цэнтрам згодна з актам «Берлін-Бон»[18][19][20] | |
Карлсруэ | Судовы цэнтр, рэзідэнцыя найвышэйшых судоў[21] | |
![]() |
Сана | Афіцыйная сталіца, кантралюецца хусітамі |
Адэн | Часовая сталіца[22] | |
![]() |
Эль-Аюн | Афіцыйная сталіца[24]. Дэ-факта кантраляваны Марока як цэнтр Паўднёвых правінцый Марока |
Тыфарыці | Часовая сталіца ўрада САДР | |
![]() |
Іерусалім | Рэзідэнцыя ўрада, не прызнана ўсёй міжнароднай супольнасцю[26] |
Тэль-Авіў | Рэзідэнцыя амбасад[заўв 6] | |
![]() |
Куала-Лумпур | Выканаўчая (парламент) і канстытуцыйная сталіца |
Путраджая | Адміністрацыйны цэнтр; часам узгадваецца як адміністрацыйная сталіца[27][28] | |
![]() |
Плімут | Сталіца дэ-юрэ, горад-прывід пасля вывяржэння вулкана Соўфрыерэ Хілз[29] |
Брэйдс | Часовая сталіца краіны дэ-факта[30][заўв 8] | |
![]() |
Амстэрдам | Канстытуцыйная сталіца |
Гаага | Традыцыйная рэзідэнцыя ўрада | |
![]() |
Іерусалім | Сталіца, абвешчаная дэ-юрэ[33] |
Рамала | Адміністрацыйная сталіца дэ-факта[34] | |
![]() |
Масква | Афіцыйная сталіца, адміністрацыйны цэнтр, рэзідэнцыя ўрада |
Санкт-Пецярбург | Рэзідэнцыя Канстытуцыйнага Суда[35] | |
![]() |
Дадома | Афіцыйная сталіца, заканадаўчы цэнтр |
Дар-эс-Салам | Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада | |
![]() |
Прага | Афіцыйная сталіца, рэзідэнцыя ўрада і парламента |
Брно | Рэзідэнцыя найвышэйшых нацыянальных судоў[37][38][39] | |
![]() |
Талін | Афіцыная сталіца згодна з канстытуцыяй |
Тарту | Месца знаходжання Вярхоўнага Суда Эстонскай Рэспублікі |
Некалькі сталіц у мінулым
[правіць | правіць зыходнік]У старажытных манархічных дзяржавах часта можна назіраць пераезд урадавага апарату разам з манархам, але сталіцамі ў такім выпадку лічыліся толькі пастаянныя рэзідэнцыі галоўнага манарха. Часамі, часцей за ўсё з-за клімату, такіх сталіц магло быць некалькі.
У гісторыі можна сустрэць шмат выпадкаў, калі краіны мелі некалькі гарадоў, якія адначасова служылі адміністрацыйнымі сталіцамі па розных прычынах, такіх як:
- вайна, акупацыя і іншыя палітычныя крызісы,
- надвор’е,
- пераезд урада да новай сталіцы,
- падзел урадавага апарату,
- палітычны падзел дзяржавы.
Мелі некалькі сталіц дэ-юрэ
[правіць | правіць зыходнік]

Краіна | Гады | Сталіцы | Падрабязнасці |
---|---|---|---|
![]() ![]() |
1859—1862 | Бухарэст | Цэнтр Валахіі |
Ясы | Цэнтр Малдовы | ||
![]() |
1873—1918 | Вена | Цыслейтанія |
Будапешт | Каралеўства Венгрыя[42] | ||
![]() |
1488 — раннія 1680-я | Аютхая | Галоўная сталіца |
1488—1590 | Пхітсанулок | Другая сталіца (або «падсталіца») | |
![]() (сённяшняя |
1858—1947 | Калькута (1858—1911)[44] | Адміністрацыйная сталіца |
Нью-Дэлі (1911—1947)[45] | |||
Шымла | Летняя сталіца[46] | ||
![]() |
1527—1995 | Тхімпху | У розныя перыяды — афіцыйная сталіца |
Пунакха-дзонг | У розныя перыяды быў або зімняй рэзідэнцыяй манарха, або афіцыйнай сталіцай. Сёння з’яўляецца «зімняй сталіцай» для бутанскіх будыстаў | ||
![]() |
2012—2019 | Тбілісі | Афіцыйная сталіца |
Кутаісі | Рэзідэнцыя парламента[50] | ||
![]() (сённяшнія |
1776—1823 | Кабул | Летняя сталіца |
Пешавар | Зімовая сталіца[51][52] | ||
![]() |
1951—1969 | Трыпалі | Адна з дзвюх афіцыйных сталіц Каралеўства Лівія |
Бенгазі | |||
![]() |
Кожны ў розныя перыяды паміж 27 да н.э. і 476 н.э. | Рым | У розныя перыяды былі сталіцамі Заходняй Рымскай імперыі. |
Равена | |||
286—330 | Mediolanum | ||
286—330 | Nicomedia | Сталіцы Візантыі (або Усходняй Рымскай імперыі) | |
330—395, 395—1453 | Канстанцінопаль | ||
![]() |
2003—2006 | Бялград | Адміністрацыйная і заканадаўчая сталіца |
Падгорыца | Судовая сталіца | ||
![]() |
1948—1976 | Кесан-Сіці | Афіцыйная сталіца[57] |
Маніла | Дэ-факта месцазнаходжанне ўрада | ||
1901—1976 | Багіё | Летняя сталіца (усё яшчэ нефармальна вядома як летняя сталіца)[58][59][60] | |
![]() |
1603—1868 | Эда | Сталіца сёгуната |
Кіёта | Сталіца імператара |
Мелі некалькі сталіц дэ-факта
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | Гады | Сталіцы | Падрабязнасці |
---|---|---|---|
![]() |
1901—1927 | Канбера | Афіцыйная сталіца[61] |
Мельбурн | Рэзідэнцыя парламента[62] | ||
![]() |
1971—1972 | Дака | Афіцыйная сталіца, кантраляваная Пакістанам[64][65] |
Муджыбнагар | Абвешчаная часовая сталіца падчас Вайны за незалежнасць[66] | ||
Калькута | Дэ-факта сталіца ў выгнанні[заўв 10] | ||
![]() |
1352—1450 | Пандуа | Першая сталіца султаната |
1390—1411 | Санаргаон | Афіцыйная сталіца і рэзідэнцыя суда пры султане Гіясуддзіне Азам-шаху | |
![]() |
550—330 да н.э. | Вавілон | Адна з чатырох рэзідэнцый Ахеменідаў |
Пасаргады або Персепаліс | |||
Экбатана | |||
Сузы | |||
![]() |
1526—1530, 1560 — 1571, 1598—1605, 1605—1627, 1628—1648 | Агра | Сітуацыі, калі ў Імперыі Маголаў было адначасова дзве сталіцы здараліся часта і па розных прычынах. Часцей за ўсё, з-за частых пераездаў манархаў |
1530—1540, 1554—1556, 1556—1560, 1639—1658, 1658—1677 | Дэлі (з 1639 па 1658 гады насіў назву Шахджаханабад) | ||
1571—1585 | Фатэхпур-Сікры | ||
1540—1554, 1584—1596 | Лахор | ||
1526—1681 | Кабул | Летняя сталіца[70] | |
![]() |
1943—1944 | Сала | Сталіца дэ-факта да 1944 года, калі яна стала асноўнай сталіцай |
Рым | Сталіца дэ-юрэ да 1944 года, калі яна была вызвалена Саюзнікамі | ||
![]() |
1943—1944 | Брындызі (1943 — люты 1944) | Часовая сталіца дэ-факта |
Салерна (люты—чэрвень 1944) | |||
Рым | Сталіца дэ-юрэ да 1944 года, калі яна была вызвалена Саюзнікамі | ||
![]() (сённяшні |
1947—1975 | В’енцыян | Афіцыйная адміністрацыйная сталіца[74] |
Луангпхабанг | Каралеўская сталіца, рэзідэнцыя караля дэ-факта[75][76] | ||
![]() |
1916—1918 | Бухарэст | Афіцыйная сталіца, акупаваная немцамі |
Ясы | Часовая сталіца з эвакуяваным урадам | ||
![]() |
1948—1972 | Пхеньян | Адміністрацыйная сталіца дэ-факта |
Сеул | Афіцыйная (канстытуцыйная) сталіца да 1972 года[77] | ||
![]() |
2014—2020 | Трыпалі | Месца пасяджэння Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса (да 2016) і Урада нацыянальнай згоды (з 2016) |
Табрук | Месца пасяджэння Палаты прадстаўнікоў | ||
![]() |
1920—1939 | Вільнюс | Афіцыйная сталіца. Знаходзілася пад кантролем Польшчы |
Каўнас | Часовая сталіца дэ-факта | ||
![]() |
1974—1994 | Лілонгвэ | Адміністрацыйная і судовая сталіца, новая афіцыйная сталіца |
Зомба | Заканадаўчая сталіца дэ-факта (старая сталіца) | ||
![]() |
1940 | Осла | Афіцыйная сталіца |
Хамар | Часовая сталіца на адзін дзень, дзе засядаў парламент | ||
![]() |
1937—1945 | Нанкін | Сталіца марыянеткавая дзяржавы, кантраляванай Японіяй |
Чунцын | Часовая сталіца кіраванай Гаміньданам Кітайскай Рэспублікі[81] | ||
1945—1991 | Нанкін | Адміністрацыйная, заканадаўчая і судовая сталіца (заяўлялася паміж эвакуацыяй 1949 года і Кансэнсусам 1992 года ) | |
Тайбэй | Часовая сталіца кіраванай Гаміньданам Кітайскай Рэспублікі на Тайвані | ||
![]() |
1949—1990 | Берлін | Афіцыйная сталіца згодна з Канстытуцыяй[82] |
Бон | Часовая сталіца дэ-факта, якая з 1970-х гадоў пачала на афіцыйным узроўні называцца «федэральнай сталіцай» (Bundeshauptstadt)[83] | ||
![]() |
1939—1940 | Хельсінкі | Афіцыйная сталіца |
Каўхаёкі | Часовая заканадаўчая сталіца падчас эвакуацыі парламента ў вайне з СССР | ||
![]() |
1940—1944 | Вішы | Адміністрацыйная сталіца дэ-факта |
Парыж | Канстытуцыйная сталіца дэ-юрэ, а таксама сталіца Нямецкай ваеннай адміністрацыі |
Складаныя выпадкі
[правіць | правіць зыходнік]
Асобным надзвычайным выпадкам з’яўляецца сталіца Кірыбаці, атол Тарава (дэ-факта — паўднёвая яго частка[86]), якая складаецца з шэрагу паселішчаў, сярод якіх размеркаваны ўрадавы апарат (Баірыкі фактычна з’яўляецца галоўным адміністрацыйным цэнтрам, але некаторыя дзяржаўныя ўстановы знаходзяцца і ў іншых паселішчах)[87][88]. Такім чынам, у Кірыбаці юрыдычна адна сталіца, якая складаецца з некалькіх населеных пунктаў.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Абодва гарады ствараюць Метрапольную зону Тэгусігальпы і Камаягуэлы
- ↑ Працэс пераезду ўрада да новай сталіцы яшчэ не скончаны і сутыкаецца з крытыкай — Julian Ryall. New South Korean president wants to relocate capital city (англ.). dw.com (18 сакавіка 2022). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Пераезд урада плануецца на 2027 год, але ў 2023 годзе плануецца пабудова другога офіса Прэзідэнта ў горадзе — Son Ji-hyoung. Plan for 2nd presidential office in Sejong to roll out next year (англ.). koreaherald.com (6 снежня 2022). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Залежная тэрыторыя ЗША.
- ↑ а б Гэта дзяржаўнае ўтварэнне не прызнана міжнароднай супольнасцю незалежнай дзяржавай.
- ↑ За выключэннем Гватэмалы, Гандураса, Косава і ЗША, у якіх ёсць амбасады ў Іерусаліме
- ↑ Краіна з’яўляецца залежнай тэрыторыяй са сваім урадавым апаратам. Афіцыйна, гэта заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- ↑ На дадзены момант будуецца новая сталіца і порт у Літл Бэй — An achievable vision for Little Bay (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2016. Праверана 1 лютага 2023.
- ↑ З 1910 па 1975 гады Маніла, імаверна, была зімовай сталіцай, а Багіё — летняй
- ↑ Часовы ўрад размяшчаўся ў Індыі
- ↑ Акрамя пералічаных гарадоў, у манархаў бывалі іншыя часовыя паселішчы і імперскія лагеры падчас пераездаў, паходаў і экспедыцый. Падчас гэтых паездак манархаў звычайна суправаджаў весь адміністрацыйны апарат, таму такія месцы з’яўляліся фактычнымі сталіцамі дзяржавы.
- ↑ Chris Wang. Schools to teach Nanjing is ROC capital: ministry (англ.). taipeitimes.com (4 снежня 2013). Праверана 29.01.2023. — пасля 1991 года задакументаваны спробы ўрада прасоўваць ідэі Нанкіна як сапраўднай сталіцы Кітайскай Рэспублікі і Тайбэя — як сталіцы ў выгнанні ў тайваньскіх школах, што супярэчыць канстытуцыі краіны, аднак не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй дзяржавы на міжнароднай арэне.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Honduras (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ constituteproject.org. Honduras's Constitution of 1982 with Amendments through 2013 (англ.). Праверана 27.02.2023. — гл. арт. 8 і 295
- ↑ Données sur la Côte d'Ivoire (фр.). Présidence de la République de Côte d'Ivoire. Праверана 29.01.2023.
- ↑ South Africa (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ CONSTITUCION POLÍTICA DEL PERÚ 1993 con reformas hasta 2005 (ісп.) (17 ліпеня 2011). Праверана 29.01.2023. — гл. Artículo 49º
- ↑ Korea, South (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Montenegro (англ.). The World Factbook. cia.gov (23 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Chile (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Sri Lanka (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Eswatini (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ American Samoa Districts . www.statoids.com. Праверана 11 чэрвеня 2024.
- ↑ American Samoa(англ.) // The World Factbook. — Central Intelligence Agency, 2024-05-22.
- ↑ Revised Constitution of American Samoa (англ.) . American Samoa Bar Association (2 сакавіка 2012). Праверана 11 чэрвеня 2024.
- ↑ US Department of Commerce, NOAA. ESRL Global Monitoring Laboratory - American Samoa Observatory(нявызн.). gml.noaa.gov. Праверана 11 чэрвеня 2024.
- ↑ Bolivia profile - Facts (англ.). BBC News Latin America & Carribean. BBC (25 лютага 2015). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Benin Government 2020 (англ.). theodora.com (27 студзеня 2020). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Burundi (англ.). The World Factbook. cia.gov (11 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023. — у студзені 2019 года Парламент Бурундзі прагаласаваў за тое, каб зрабіць Гітэгу палітычнай сталіцай, а Бужумбуру пакінуць эканамічнай сталіцай
- ↑ Gesetz zur Umsetzung des Beschlusses des Deutschen Bundestages vom 20. Juni 1991 zur Vollendung der Einheit Deutschlands (Berlin/Bonn-Gesetz) (ням.). Bundesministerium der Justiz.
- ↑ Alan Cowell. In Germany’s Capitals, Cold War Memories and Imperial Ghosts (англ.) (23 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2021. Праверана 31 студзеня 2023.
- ↑ German civil servants took more flights in 2019 (англ.). dw.com (8 лютага 2020). Праверана 31.01.2023.
- ↑ Stadt Karlsruhe Stadtarchiv (рэд.). Karlsruhe. Die Stadtgeschichte (ням.). — Badenia, Karlsruhe, 1998. — С. 591–594. — ISBN 3-7617-0353-8.
- ↑ President Hadi says Aden is Yemen’s ‘capital’ (англ.). Alarabiya News (7 сакавіка 2015). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Countries With Two or More Capitals, or Other Interesting Capital Situations (англ.). geoguessr.com (11 кастрычніка 2017). Праверана 29.01.2023.
- ↑ THE CONSTITUTION OF THE SAHRAWI ARAB DEMOCRATIC REPUBLIC (англ.) (16-20 снежня 2015). Праверана 29.01.2023. — гл. арт. 4
- ↑ [Bílková]. Recognition of Jerusalem as the capital city of Israel – an acknowledgement of the obvious or an unlawful act? (англ.). Institute of International Relations Prague (22 студзеня 2018). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Australia drops recognition of Jerusalem as Israeli capital (англ.). dw.com (18 кастрычніка 2022). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Putrajaya | Smart Putrajaya . smart.putrajaya.my. Праверана 6 снежня 2022.
- ↑ Malaysia (англ.). The World Factbook. cia.gov (18 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023. — Путраджая афіцыйна называецца як Федэратыўны ўрадавы цэнтр, але не сталіца
- ↑ Montserrat (Hansard, 5 November 1997) . api.parliament.uk. Праверана 01.02.2023.
- ↑ Leonard, T. M. Encyclopedia of the Developing World. Routledge (англ.). — 2005. — С. 1083. — ISBN ISBN 978-1-57958-388-0.
- ↑ Netherlands (англ.). The World Factbook. cia.gov (24 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Міжнародная супольнасць не прызнае гэта дзяржаўнае ўтварэнне незалежным ад Ізраіля.
- ↑ Palestine's Constitution of 2003 with Amendments through 2005 (англ.). constituteproject.org (27 красавіка 2022). Праверана 29.01.2023. — гл. арт. 3
- ↑ Eqeiq, Amal (1 May 2019). "From Haifa to Ramallah (and Back): New/Old Palestinian Literary Topography". Journal of Palestine Studies(англ.). 48 (3): 26–42. doi:10.1525/jps.2019.48.3.26. ISSN 0377-919X. S2CID 197823144. Праверана 22 November 2020.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 23.12.2007 № 1740 «О месте постоянного пребывания Конституционного Суда Российской Федерации» Архівавана 4 студзеня 2012.
- ↑ Tanzania (англ.). The World Factbook. cia.gov (17 студзеня 2023). Праверана 29.01.2023.
- ↑ Parliament of the Czech Republic (1993), Act No. 182/1993 Coll., On Constitutional Court, Art. 11, Ústavní soud, Архівавана з арыгінала 26 July 2014, Праверана 14 September 2014 Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 29 студзеня 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ The Supreme Court of the Czech Republic(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ The Supreme Administrative Court(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2011. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Charta Principateloru Unite ale României — Вікісховішча
- ↑ а б Iaşi, Romania's historical capital, looking to find the path to its former glory . Romania Insider. City Compass Media (24 студзеня 2019). Праверана March 8, 2021.
- ↑ Török, András. "Budapest". Encarta(венг.). Архівавана з арыгінала 29 October 2009. Праверана 6 April 2008.
- ↑ Baker, Chris; Phongpaichit, Pasuk (2017). A History of Ayutthaya: Siam in the Early Modern World(англ.). Cambridge University Press. p. 64. ISBN 978-1-316-64113-2.
- ↑ "Calcutta (Kalikata)", The Imperial Gazetteer of India, vol. IX, Published under the Authority of His Majesty's Secretary of State for India in Council, Oxford at the Clarendon Press, 1908, p. 260,
—Capital of the Indian Empire, situated in 22° 34' N and 88° 22' E, on the east or left bank of the Hooghly river, within the Twenty-four Parganas District, Bengal
- ↑ "86 years ago New Delhi took over as power capital of India". The Times of India.
- ↑ Шымла была сталіцай не Брытанскага Раджа, а ўрада Брытанскай індыйскай імперыі — "Simla Town", The Imperial Gazetteer of India, vol. XXII, Published under the Authority of His Majesty's Secretary of State for India in Council, Oxford at the Clarendon Press, 1908, p. 260,
—Head-quarters of Simla District, Punjab, and the summer capital of the Government of India, situated on a transverse spur of the Central Himālayan system system, in 31° 6' N and 77° 10' E, at a mean elevation above sea-level of 7,084 feet.
- ↑ Wangchuck, Ashi Dorji Wangmo (2006). Treasures of the thunder dragon: a portrait of Bhutan(англ.). Penguin, Viking. pp. 40–41, 102. ISBN 0-670-99901-6. Архівавана з арыгінала 2022-10-13. Праверана 2010-04-01.
- ↑ Brown, Lindsay; Bradley Mayhew; Stan Armington; Richard Whitecros (2007). Bhutan(англ.). Lonely Planet. pp. 146–147. ISBN 978-1-74059-529-2. Архівавана з арыгінала 2022-10-13. Праверана 2010-04-01.
- ↑ Bisht, Ramesh Chandra (2008). International Encyclopaedia Of Himalayas (5 Vols. Set)(англ.). Mittal Publications. p. 45. ISBN 978-81-8324-265-3. Архівавана з арыгінала 2022-10-13. Праверана 2010-04-01.
- ↑ Lana Kokaia. Kutaisi’s broken dreams: the fate of Georgia’s abandoned parliament (англ.). oc-media.org (9 жніўня 2019). Праверана 31.01.2023.
- ↑ Hanifi, Shah Mahmoud (2011). Connecting Histories in Afghanistan: Market Relations and State Formation on a Colonial Frontier(англ.). Stanford University Press. p. 185. ISBN 9780804777773. Архівавана з арыгінала 15 August 2021. Праверана 2012-08-04.
Цімур-шах перанёс дуранійскую сталіцу з Кандагара ў 1775–76. Кабул і Пешавар падзялялі статус дзвюх сталіца, першая — падчас лета, другая — на перыяд зімовага сезона.
- ↑ Singh, Sarina (2008). Pakistan and the Karakoram Highway. p. 191. ISBN 9781741045420. Архівавана з арыгінала 25 November 2016. Праверана 2012-08-10.
Як і Кушаны, Афганскія каралі аддавалі перавагу Пешавару як зімовай рэзідэнцыі, і былі прыгнечаныя, калі новаз'яўленае каралеўства Сікхаў паспрабавала захапіць яго ў 1818 годзе і пазносіла яго пабудовы.
- ↑ Libya's Constitution (англ.). Праверана 31.01.2023. — гл. арт. 188
- ↑ Gillett, Andrew (2001). "Rome, Ravenna and the Last Western Emperors". Papers of the British School at Rome(англ.). 69: 131–167. doi:10.1017/S0068246200001781. ISSN 0068-2462. S2CID 129373675.
- ↑ Serbia and Montenegro (10/03) (англ.). 2009-2017.state.gov. Праверана 31.01.2023.
- ↑ Pante, Michael. A Capital City at the Margins: Quezon City and Urbanization in the Twentieth-Century Philippines. Academia. Праверана August 7, 2021.
- ↑ Commonwealth Act No. 502 (англ.)(недаступная спасылка) (12 кастрычніка 1939). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2023. Праверана 31 студзеня 2023.
- ↑ About Baguio City . City Government of Baguio. Архівавана з першакрыніцы September 3, 2018. Праверана March 29, 2019.
- ↑ Sakakida, Richard; Kiyosaki, Wayne S. (July 3, 1995). A Spy in Their Midst: The World War II Struggle of a Japanese-American Hero. Madison Books. p. 165. ISBN 978-1-4616-6286-0.
- ↑ Baguio City Ecological Profile; History . City Government of Baguio. 2018. Архівавана з першакрыніцы June 5, 2020. Праверана 14 September 2022.
- ↑ Museum of Australian Democracy: The Building: Events . Museum of Australian Democracy. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2022. Праверана 15 March 2017.
- ↑ Otto, Kristin.. When Melbourne was Australia’s capital city. (англ.)(недаступная спасылка). The University of Melbourne/. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2007. Праверана 8 лютага 2010.
- ↑ Islam, Barrister Amir-ul (1985). "৯: ব্যারিস্টার আমিরুল ইসলাম (সাক্ষাৎকার)" [9: Barrister Amir-ul Islam (Interview)]. In —— (рэд.). বাংলাদেশের স্বাধীনতা যুদ্ধ: দলিলপত্র [History of Bangladesh War of Independence: Documents] (PDF)(бенг.). Vol. 15. Dhaka: Ministry of Information, Government of the People's Republic of Bangladesh. pp. 51–110. ISBN 9844330912.
- ↑ Roy, Mihir, K (1995). War in the Indian Ocean. New Delhi: Lancer Publisher & Distributor. p. 154. ISBN 978-1-897829-11-0.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Robi, Mir Mustak Ahmed (2008). Chetonai Ekattor(бенг.). Dhaka: Zonaki Publisher. p. 69.
- ↑ Faiquzzaman, Mohammad (2012). "Mujibnagar Government". In Islam, Sirajul; Jamal, Ahmed A. (рэд-ры). Banglapedia: National Encyclopedia of Bangladesh(англ.) (Second ed.). Asiatic Society of Bangladesh.
- ↑ Sonargaon . Banglapedia.
- ↑ Yarshater, Ehsan (1993). The Cambridge History of Iran, Volume 3. Cambridge University Press. p. 482. ISBN 978-0-521-20092-9.
З чатырох рэзідэнцый Ахеменідаў Герадот узгадваў Экбатана, Пасаргады або Персепаліс, Сузы і Вавілон — апошні [знаходзіцца ў Іраку] трактаваўся як самая галоўная сталіца, сталая зімовая рэзідэнцыя, цэнтр бюракратыі, якая мянялася толькі ў сонечную жару на больш халаднаватыя месцы на ўзгорках.
- ↑ Sinopoli, Carla M. (1994). "Monumentality and Mobility in Mughal Capitals". Asian Perspectives. 33 (2): 294–295. ISSN 0066-8435. JSTOR 42928323.
- ↑ Samrin, Farah (2005). "The City of Kabul Under the Mughals". Proceedings of the Indian History Congress(англ.). 66: 1307. JSTOR 44145943.
- ↑ De Grand, Alexander J., Italian fascism: its origins & development, 3d edition (illustrated), Publisher: University of Nebraska Press, Year: 2000, ISBN 0-8032-6622-7, p. 131
- ↑ Brindisi as Capital of Italy (англ.). brindisiweb.it. Праверана 15.02.2023.
- ↑ 11 febbraio 1944, Salerno capitale. (італ.)(недаступная спасылка). ilvescovado.it (11 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 15 лютага 2023.
- ↑ Laos Constitution 1947/1949(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2022. Праверана 31 студзеня 2023. — Згодна з арт. 1 Канстытуцыі афіцыйнай сталіцай з’яўляўся толькі В’енцыян
- ↑ The Kingdom of Laos and the Story of Luang Prabang (англ.)(недаступная спасылка). mekongsustainabletourism.com. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 31.01.2023.
- ↑ Rakow, Meg Regina. LAOS AND LAOTIANS (англ.). — Honolulu: Center for Southeast Asian Studies, School of Hawaiian, Asian and Pacific Studies, University of Hawaii at Manoa, 1992. — 181 с.
- ↑ CONSTITUTION OF THE DEMOCRATIC PEOPLE'S REPUBLIC OF KOREA (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2016. Праверана 31.01.2023. — гл. арт. 103
- ↑ Kaunas - laikinoji sostinė (літ.). IstorinePrezidentura.lt. Праверана 12 January 2023.
- ↑ MALAWI’S OLD CAPITAL – ZOMBA (англ.) (30 кастрычніка 2018). Праверана 31.01.2023.
- ↑ C. Hambro, J. Böe. Kongens nei - 9. april (нарв.). annomuseum.no, Anno museum AS. Праверана 31.01.2023.
- ↑ Danielson, Eric N. (2005). "Revisiting Chongqing: China's Second World War Temporary National Capital". Journal of the Royal Asiatic Society Hong Kong Branch. 45: 175. JSTOR 23889883.
- ↑ Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.). Bundesministerium der Justiz. Праверана 31.01.2023. — гл. арт. 22
- ↑ The Bonn Republic — West German democracy, 1945–1990, Anthony James Nicholls, Longman, 1997
- ↑ Parliament to recreate Winter War evacuation (англ.). Yle Uutiset (30 лістапада 2019). Праверана 30 красавіка 2019.
- ↑ Julian T. Jackson. France: The Dark Years, 1940–1944 (англ.). — Oxford University Press, 2001. — ISBN 9780191677465.
- ↑ OFFICE OF TE BERETITENTI. 6. South Tarawa (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20.12.2022.
- ↑ Kiribati (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана Sophie Foster.
- ↑ Kiribati for travelers. About Kiribati (англ.). Праверана 27.02.2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Countries With Two or More Capitals, or Other Interesting Capital Situations (англ.). geoguessr.com (11 кастрычніка 2017). Праверана 29.01.2023.
- Jen Rose Smith. These countries have more than one capital (англ.). CNN Travel (30 сакавіка 2020). Праверана 31.01.2023.
- Kelsey Marie. Did You Know That These 12 Countries Have More Than One Capital? (англ.). travelnoire.com (6 красавіка 2020). Праверана 31.01.2023.
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |