Кітай: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 227 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q148 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
|region =
|region =
|CoordScale =
|CoordScale =
|На карце =CHN orthographic.svg
|На карце =China in its region (claimed hatched).svg
|На карце2 =
|На карце2 =
|Мова =[[Кітайская мова|кітайская]]<ref>Таксама [[англійская мова|англійская]] ў [[Ганконг]]у і [[Партугальская мова|партугальская]] ў [[Макаа]].</ref>
|Мова =[[Кітайская мова|кітайская]]<ref>Таксама [[англійская мова|англійская]] ў [[Ганконг]]у і [[Партугальская мова|партугальская]] ў [[Макаа]].</ref>

Версія ад 21:27, 11 сакавіка 2013

Кітай
кіт. трад. 中華人民共和國, спр. 中华人民共和国, піньінь Zhōnghuá Rénmín Gònghéguó
тыб.: ཀྲུང་ཧྭ་མི་དམངས་སྤྱི་མཐུན་རྒྱལ་ཁབ།
уйг. جۇڭخۇا خەلق جۇمھۇرىيىتى
манг.: ᠪᠦᠭᠦᠳᠡ ᠨᠠᠶᠢᠷᠠᠮᠳᠠᠬᠤ ᠳᠤᠮᠳᠠᠳᠤ ᠠᠷᠠᠳ ᠤᠯᠤᠰ/ Бүгд Найрамдах Хятад Ард Улс
чжуанск.: Cunghvaz Yinzminz Gunghozgoz
англ.: People's Republic of China
парт.: República Popular da China
каз.: Қытай Халық Республикасы
Герб Кітая
Сцяг Кітая Герб Кітая
Гімн: «Марш дабравольцаў»
Заснавана 1 кастрычніка 1949
Афіцыйная мова кітайская[1]
Сталіца Пекін
Найбуйнейшыя гарады Чунцін,Цяньцзінь,Шанхай, Пекін, Гуанчжоў
Форма кіравання Народная рэспубліка
Старшыня КНР
Генеральны сакратар ЦК КПК,
Намеснік старшыні КНР
Прэм'ер Дзяржсавета
Старшыня УСНП
Старшыня НПКС
Ху Цзіньтаа

Сі Цзіньпін
Вэнь Цзябаа
У Банга
Цзя Цынлінь
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
3-я ў свеце
9 596 960[2] км²
3,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

1 347 374 752[3] чал. (1-я)
139,6 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,687[4] (сяредні) (101-ы)
Валюта юань (жэньміньбі)[5]
Інтэрнэт-дамен .cn
Код ISO (Alpha-2) CN
Код ISO (Alpha-3) CHN
Код МАК CHN
Тэлефонны код +86
Часавыя паясы +8

Кітай (Кітайская Народная Рэспубліка, КНР) — краіна ва Усходняй Азіі. Займае першае месца ў свеце па колькасці насельніцтва; чацвёртае месца — па плошчы; другое месца — па ВУП (паводле ППЗ). Мяжуе з Расіяй і Манголіяй на поўначы, з Паўночнай Карэяй на ўсходзе, з Казахстанам, Кыргызстанам Таджыкістанам, Афганістанам і Пакістанам на захадзе, з Індыяй, Непалам, Бутанам, М'янмай, Лаосам і В'етнамам на поўдні.

КНР з'яўляецца адной з пяці афіцыйных ядзерных дзяржаў, пастаянным членам Савета Бяспекі ААН, валодае самай вялікай у свеце арміяй і другім у свеце ваенным бюджэтам. Поспехі ў эканамічным развіцці даюць падставы разглядаць КНР у якасці патэнцыйнай звышдзяржавы.

Гісторыя

Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у свеце — расквітнела на ўрадлівых глебах басейна Хуанхэ, што працякае па Паўночна-Кітайскай раўніне. На працягу больш за 4000 гадоў палітычная сістэма Кітая была заснаваная на спадчынных манархіях (таксама вядомых як дынастыі). Першай з гэтых дынастый была Ся (каля 2000 да н.э.), але толькі значна пазней, у 221 да н.э. Кітай быў аб'яднаны пад кіраўніцтвам адной дынастыі — Цынь. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваннем Кітайскай Рэспублікі. У першай палове 20 стагоддзя Кітай пагрузіўся ў перыяд грамадзянскіх войнаў, якія падзялілі краіну на два асноўных палітычных лагера — Гаміньдан і камуністы. Баявыя дзеянні скончыліся ў 1949, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне і стварылі КНР. Прыхільнікі Гаміньдана адступілі на Тайвань і стварылі фактычна асобную краіну.

Дзяржаўны лад

Кітай — рэспубліка, краіна народнай дэмакратыі. У заходняй паліталогіі разглядаецца як адна з пяці сучасных камуністычных дзяржаў (разам з В'етнамам, Лаосам, Паўночнай Карэяй і Кубай).

Адміністрацыйны падзел

КНР складаецца з 22 правінцый (і разглядае Тайвань у якасці 23-й правінцыі), 5 аўтаномных раёнаў, 4 гарадоў цэнтральнага падпарадкавання і 2 спецыялізаваных адміністрацыйных раёнаў.

Геаграфія

Гаспадарка

КНР характарызуе сваю гаспадарку як сацыялістычную рынкавую эканоміку. Пачынаючы з 1978 ідзе рэфармаванне кітайскай эканомікі ў бок рынкавай арыентацыі, але пад шчыльным дзяржаўным кантролем.

Валавы ўнутраны прадукт КНР склаў у 2009 4,9 трлн долараў (3-е месца ў свеце, пасля ЗША і Японіі) і амаль 9 трлн долараў па парытэце пакупной здольнасці (2-е месца ў свеце).

У 2009 Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб'ёме прамысловай вытворчасці і выйшаў на другое месца ў свеце. Першае месца займаюць ЗША (19 %), доля Кітая ўзрасла да 15,6 %, доля Японіі склала 15,4 %. Разам тры краіны забяспечваюць роўна палову сусветнай прамысловай вытворчасці.

Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі (7—8 % штогод, 8,7 % у 2009) і нізкаму кошту працоўнай сілы (у сярэднім 0,86 долараў) пры высокай прадукцыйнасці, КНР з'яўляецца сёння адной з самых інвестыцыйна прывабных краін свету і адным з найбуйнейшых вытворцаў прамысловай прадукцыі.

Дачыненні з Беларуссю

Адносіны Беларусі і Кітая характарызуюцца тэрмінам «стратэгічнае партнёрства», які абазначае высокі ўзровень супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. КНР з'яўляецца асноўным палітычным і гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў Азіі.

Дыпламатычныя дачыненні дзяржавы ўстанавілі 20 студзеня 1992. У гэтым жа годзе адкрыта пасольства КНР у Беларусі, у наступным годзе — пасольства Беларусі ў КНР.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведваў Кітай у 1995, 1997, 2001 і 2005. Візіты ў Беларусь нанеслі старшыня КНР Ху Цзіньтао (2000), старшыня Дзяржсавета Вэнь Цзябао (2007), Лі Пэн (у 1995 у якасці старшыні Дзяржсавета і ў 2000 у якасці старшыні Пастаяннага камітэта УСНП), намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін (2010), віцэ-прэм'еры Дзяржсавета (1996 і 1997).

З 1992 ў складзе Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам існуе Таварыства кітайска-беларускай дружбы [7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Таксама англійская ў Ганконгу і партугальская ў Макаа.
  2. Лічбавыя дадзеныя прыведзеныя без уключэння дадзеных па Тайваню, Ганконгу і Макаао.
    Атлас мира, обзорно-географический, ИПУ РАН, ООО «УНИИНТЕХ», Москва, 2004.
    Атлас мира, ПКО «Картография» федеральной службы геодезии и картографии России, Москва, 2005.
  3. Камюніке аб папярэдніх выніках перапісу насельніцтва 2010 (дадзеныя не ўключаюць Тайвань, з Тайванем 1 370 536 875 чал.)
  4. Human Development Report 2011. United Nations Development Programme (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана August 21, 2012.
  5. Таксама ганконскі долар у Ганконгу і патака ў Макаа.
  6. а б https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  7. У Сяоцю. Да 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносін// Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі». № 9-10 1999

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA