Перайсці да зместу

Апрэтура тканін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апрэтура тканін, Апрэт[1] (фр.: apprêter — канчаткова аздабляць) — цыкл заключных аздобных аперацый, якім падвяргаюць тканіны ў працэсе іх вытворчасці.

Асноўнай аперацыяй апрэтурнай апрацоўкі тканін з’яўляецца насычэнне тканін адмысловымі растворамі (апрэтамі) з мэтай паляпшэння іх знешняга выгляду і надання ім асаблівых уласцівасцей у адпаведнасці з іх прызначэннем. У выніку апрэтурнай апрацоўкі тканіны становяцца прыемнымі навобмацак, мяккімі, эластычнымі, бліскучымі або матавымі, воданепранікальнымі або вогнеўстойлівымі, незмінальнымі, даўгавечнымі і гэтак далей.

Часцей за ўсё апрэтуру робяць крухмальным клейстарам  (укр.) або жывёльным клеем  (укр.) (касцяным або мяздровым). Такія апрэты надаюць тканінам калянасці, пругкасці і прыгожага выгляду, але яны вельмі няўстойлівыя і пасля мыцця знікаюць, з прычыны чаго знешні выгляд тканін рэзка пагаршаецца. Таму хімікамі-тэкстыльшчыкамі было распрацавана шмат нязмыўных апрэтаў рознага прызначэння. Для змякчэння тканін, павелічэння іх пругкасці ўжываюць апрэты з тлушчавымі рэчывамі (алеямі, мыламі) і з гіграскапічнасцю (гліцэрынам, патакай, паваранай соллю). Для надання тканінам воданепранікальнасці ўжываюць прэпараты, якія замяшчаюць гідрафільныя групы цэлюлозы гідрафобнымі (апрэты тэксцін, салан і іншыя). Імі апрацоўваюць тканіны спецыяльнага прызначэння: брызенты, палаткі, плашчовыя тканіны.

У прэты для вогнеўстойлівай апрацоўкі тканін дадаюць растваральнае шкло або розныя мінеральныя солі. Баваўняныя і віскозныя тканіны апрэтуюць рознымі штучнымі смоламі. Апрэтаванне трыкатажнага палатна і трыкатажных вырабаў вырабляюць у асноўным пералічанымі сродкамі.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.