Сезар Мільштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сезар Мільштэйн
англ.: César Milstein
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1927(1927-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 2002(2002-03-24)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці малекулярны біёлаг, імунолаг, выкладчык універсітэта, урач, біёлаг, хімік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Прафесар Стапані (Stoppani)[3]
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1984)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне медаль Коплі

прэмія Вольфа па медыцыне (1980)

Каралеўскі медаль[d] (1982)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1981)

German Immunology Prize[d] (1979)

прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1980)

Alfred P. Sloan, Jr. Prize[d] (1981)

Rosenstiel Award[d] (1978)

William Bate Hardy Prize[d] (1981)

Carlos J. Finlay UNESCO Prize for Microbiology[d] (1983)

медаль сэра Ханса Крэбса[d] (1981)

медаль Франкліна[d] (1982)

Крунаўская лекцыя[d] (1989)

Robert Koch Prize[d] (1980)

медаль і прэмія Novartis[d] (1977)

honorary doctorate of the University of Vigo[d] (1999)

diamond Konex award[d] (1993)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сезар Мільштэйн, FRS[10] (англ.: César Milstein, 8 кастрычніка 1927, Баія-Бланка, Аргенціна — 24 сакавіка 2002, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам з Н. К. Ернэ і Г.Кёлерам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».[11][12][13][14]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сезар Мільштэйн нарадзіўся 8 кастрычніка 1927 года ў Аргенціне, у мястэчку Баія-Бланка, недалёка ад Буэнас-Айрэса, у сям’і выхадцаў з мястэчка Шышкаўцы Падольскай губерні Лазара Мільштэйна і Максімы Вапнярскай.[15][16][17]

Скончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса ў 1952 годзе і атрымаў ступень кандыдата навук пад кіраўніцтвам прафесара Стапані(Stoppani)[18] (прафесар біяхіміі) у Медыцынскай школе. У 19581961 гадах і з 1963 года ў Кембрыджскім універсітэце.

Аўтар навуковых прац па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел разам з Г. Кёлерам.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

Незалежна ад сваіх дасягненняў, Мільштэйн выступаў у якасці кіраўніка і натхнення для многіх у вобласці антыцел, а таксама заўсёды дапамагаў навуцы і вучоным у менш развітых краінах. Варта таксама згадаць, што, хоць Нобелеўская прэмія зрабіла б яго багатым чалавекам, Мільштэйн не запатэнтаваў сваё велізарнае адкрыццё, паколькі ён лічыў, што гэта — інтэлектуальная ўласнасць чалавецтва. Паводле яго перакананняў, яго праца не мела ніякага эканамічнага інтарэсу, толькі навуковы.

Мільштэйн памёр 24 сакавіка 2002 года ў Кембрыджы, Англія ва ўзросце 74 гадоў у выніку захворвання сэрца, на якое ён пакутаваў на працягу многіх гадоў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Cesar Milstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б César Milstein // Brockhaus Enzyklopädie
  3. César Milstein Autobiography. The Nobel Foundation. Праверана 19 May 2012.
  4. CESAR MILSTEIN
  5. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6. https://www.nndb.com/people/603/000132207/
  7. Aniversario del nacimiento de César MilsteinUBA, 2019. Праверана 6 студзеня 2021.
  8. Anticuerpos monoclonales: el revolucionario descubrimiento de César Milstein — 2019.
  9. https://twas.org/directory/milstein-cesar
  10. Neuberger, M. S.; Askonas, B. A. (2005). «Cesar Milstein CH. 8 October 1927 — 24 March 2002: Elected F.R.S. 1974». Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 51: 267.
  11. Raju, T N (2000). "The Nobel chronicles. 1984: Niels Kai Jerne, (1911-94); César Milstein (b 1926); and Georges Jean Franz Köhler (1946-95)". The Lancet. 355 (9197): 75. doi:10.1016/S0140-6736(05)72025-0. PMID 10615922. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  12. Bolhuis, R L (1984). "[Nobel Prizes for immunology 1984 (Niels K. Jerne, Cesar Milstein, George Köhler)]". Nederlands Tijdschrift voor Geneeskunde. 100 (52): 2433–5. PMID 6395024. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  13. Kaartinen, M. (1984). «The 1984 Nobel Prize in medicine (Cesar Milstein, George Köhler, Niels Jerne)». Duodecim; laaketieteellinen aikakauskirja 100 (23-24): 1573—1578. PMID 6394268
  14. Onneby, M. (1984). «Immunology in theory and practice. Nils K Jerne shares the Nobel prize in medicine with Georges JF Köhler and Cesar Milstein». Nordisk medicin 99 (11): 300, 304. PMID 6393048
  15. UNA FAMILIA DE INMIGRANTES EN EL SUR DE BUENOS AIRES
  16. César Milstein último premio nobel argentino Архівавана 2 красавіка 2014.
  17. Cesar Milstein aka El Pulpo
  18. Stoppani, A. O.; Milstein, C. (1957). «Essential role of thiol groups in aldehyde dehydrogenases». The Biochemical journal 67 (3): 406—416. PMC 1200171. PMID 13479397

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]