Горад Багдад
З пляцоўкі Вікіпедыя.
БАГДАД (па-арабску: بغداد) (з персідскай перакладаецца як "Дарунак Бога", дзе "bag" - "Бог", а "dād" - "Дарунак") – сталіца Ірака, адміністрацыйны цэнтр мухавазы Багдад; колькасць жыхароў на 1 снежня 2008 - 5.258.383 чалавек. Размяшчаецца на заходнім беразе ракі Тыгр каля ўпадзення ракі Дыяла, з'яўляецца адным з самых вялікіх гарадоў Блізкага Усходу.
Горад быў заснаваны у 762 годзе другім халіфам з дынастыі Абасідаў, Аль-Мансурам. Аль-Мансур меркаваў зрабіць Багдад сталіцай імперыі Абасідаў.
Першапачатковая назва горада – Мадынат ас-Салам (Горад Спакою) шырока не ужывалася, і горад атрымаў сучасную назву ад размешчанай паблізу вёскі.
[правіць] Насельніцтва
Нацыянальны склад насельніцтва - у асноўным арабы (75%), курды, іракскія туркмены, асірыйцы, армяне і інш. Болей 90% жыхароў – мусульмане.
[правіць] Клімат
Надвор’е ў горадзе складаецца пад уплывам пераважна субтрапічнага і міжземнаморскага клімату. У студзені сярэдняя тэмпература паветра складае каля +10°С, у ліпені – каля + 34°С. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў ад 160 да 180 мм. Асноўная колькасць ападкаў выпадае ў снежні – студзені. Летні перыяд цягнецца з мая да кастрычніка: у гэты час надвор’е вельмі спякотнае і сухое.