Інстытут механікі імя С. П. Цімашэнкі НАН Украіны
Інстытут механікі імя С. П. Цімашэнкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | S. P. Timoshenko Institute of Mechanics of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1918 |
В. а. дырэктара | Уладзімір Міхайлавіч Назаранка |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03057 Кіеў, вул. Несцерава, 3 |
Сайт | inmech.kyiv.ua/l/ua |
Інстытут механікі імя С. П. Цімашэнкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення механікі і машыназнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне механікі кампазітных і неаднародных асяроддзяў; механікі абалонкавых сістэм; механікі звязаных палёў у матэрыялах і элементах канструкцый; механікі разбурэння і стомленасці; дынамікі і ўстойлівасці механічных сістэм.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1918 годзе ў складзе Украінскай акадэміі навук як Інстытут тэхнічнай механікі. У 1929 г. ён быў падзелены на Інстытут будаўнічай механікі і кабінет транспартнай механікі. У 1959 г. Інстытут будаўнічай механікі перайменаваны ў Інстытут механікі АН УССР. У 1993 годзе інстытуту прысвоена імя першага дырэктара Сцяпана Пракопавіча Цімашэнкі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел дынамікі і ўстойлівасці суцэльных асяроддзяў
- Аддзел рэалогіі
- Аддзел вылічальнай механікі і тэхнікі
- Аддзел вылічальных метадаў
- Аддзел будаўнічай механікі танкасценных канструкцый
- Аддзел тэрмапласцічнасці
- Аддзел тэрмапругкасці
- Аддзел механікі паўзучасці
- Аддзел механікі руйнавання матэрыялаў
- Аддзел устойлівасці працэсаў
- Аддзел тэорыі ваганняў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт інстытута(недаступная спасылка)