Інстытут геалагічных навук НАН Украіны
Інстытут геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Geological Science of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1926 |
Дырэктар | Стэла Барысаўна Шахунова |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01054 Кіеў, вул. Алеся Ганчара, 55-б |
Сайт | igs-nas.org.ua |
Інстытут геалагічных навук НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне геалогіі і карысных выкапняў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1926 годзе ў Кіеве быў заснаваны Украінскі навукова-даследчы геалагічны інстытут Народнага камісарыята асветы УССР. У 1927 г. у Кіеве быў створаны Нацыянальны геалагічны музей УССР. У 1930 г. Украінскі навукова-даследчы геалагічны інстытут быў перададзены Акадэміі навук УССР, а з 1934 г., пасля аб’яднання з музеем, установа атрымала назву Інстытут геалогіі АН УССР.
У 1930-1940-х гадах інстытут займаецца пытаннямі пашырэння мінеральна-сыравіннай базы і комплекснага вывучэння прыродных рэсурсаў Украіны.
Сваю сучасную назву інстытут мае з 1939 г.
У пасляваенныя гады Інстытут з’яўляецца міжведамасным каардынацыйным цэнтрам у галіне геалогіі, які спрыяе адраджэнню і развіццю дзяржаўнай геалагічнай службы ва Украіне.
Значную ролю адыграў інстытут у развіцці новых навуковых напрамкаў, арганізацыі геалагічных даследаванняў і падрыхтоўцы навуковых кадраў. На базе яго аддзелаў і лабараторый былі створаны самастойныя навуковыя ўстановы Акадэміі навук Украіны, а менавіта:
- Інстытут геалогіі і геахіміі гаручых выкапняў НАН Украіны
- Інстытут геафізікі імя С. І. Субоціна НАН Украіны
- Інстытут геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння імя М. П. Семяненкі НАН Украіны
- Цэнтр праблем марской геалогіі, геаэкалогіі і асадкавага рудаўтварэння НАН Украіны
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзяленне стратыграфіі і палеанталогіі
- Аддзел стратыграфіі і палеанталогіі палеазойскіх адкладаў
- Аддзел стратыграфіі і палеанталогіі мезазойскіх адкладаў
- Аддзел стратыграфіі і палеанталогіі кайназойскіх адкладаў
- Аддзяленне агульнай геалогіі
- Аддзел геалогіі антрапагену
- Аддзел геаэкалогіі і пошукавых даследаванняў
- Аддзел геалогіі карысных выкапняў
- Аддзел геалогіі і геаэкалогіі Антарктыкі
- Аддзяленне паліўна-энергетычнага комплексу
- Аддзяленне гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі
- Аддзел гідрагеалагічных праблем
- Аддзел аховы падземных вод
- Аддзел інжынернай геалогіі
- Лабараторыя фізічных метадаў даследаванняў
- Аддзяленне літалогіі, геалогіі мораў і акіянаў
- Аддзел сучаснага марскога седыментагенезу
- Аддзел літалогіі
- Навуковы цэнтр аэракасмічных даследаванняў Зямлі[1]