Інстытут батанікі імя М. Р. Халоднага НАН Украіны
Выгляд
| Інстытут батанікі імя М. Р. Халоднага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
|---|---|
| | |
| Міжнародная назва | M. G. Kholodny Institute of Botany of the National Academy of Sciences of Ukraine |
| Дата заснавання | 1921 |
| Дырэктар | Сяргей Леанідавіч Масякін |
| Супрацоўнікі |
|
| Юрыдычны адрас |
Тэрэшчэнкіўская вул., 2 |
| Сайт | botany.kiev.ua |
Інстытут батанікі імя М. Р. Халоднага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне батанікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1921 года была заснавана першая ва Украіне батанічная ўстанова — Батанічны кабінет і гербарый Усеўкраінскай акадэміі навук, які ў 1927 г. ператварыўся ў Навукова-даследчы інстытут батанікі Народнага камісарыята асветы УССР. 1 красавіка 1931 года ён быў пераўтвораны ў Інстытут батанікі Усеўкраінскай акадэміі наавук. З 1971 г. Інстытут носіць імя выдатнага ўкраінскага батаніка М. Р. Халоднага.
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- фларыстыка
- брыялогія
- ліхеналогія
- цыталогія
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел сістэматыкі і фларыстыкі сасудзістых раслін
- Лабараторыя аховы фітаразнастайнасці і раслінных рэсурсаў
- Лабараторыя мікрамарфалогіі і палеапаліналогіі
- Аддзел геабатанікі і экалогіі
- Аддзел мікалогіі
- Аддзел фіхалогіі, ліхеналогіі і брыялогіі
- Лабараторыя ліхеналогіі і брыялогіі
- Аддзел фітагарманалогіі
- Аддзел клетачнай біялогіі і анатоміі
- Аддзел мембраналогіі і фітахіміі
- Гербарый
- Група практычнай інфарматыкі
- Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі