Перайсці да зместу

Інстытут геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння імя М. П. Семяненкі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння імя М. П. Семяненкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва M. P. Semenenko Institute of Geochemistry, Mineralogy and Ore Formation of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1969
Дырэктар Аляксандр Мікалаевіч Панамарэнка
Юрыдычны адрас  Украіна, 03142 Кіеў,
праспект Акадэміка Паладзіна, 34
Сайт igmr.org.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інстытут геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння імя М. П. Семяненкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне геахіміі, петраграфіі, мінералогіі, карысных выкапняў.

Створаны 9 студзеня 1969 года на базе сектара геахіміі, мінералогіі, петраграфіі, карысных выкапняў і сектара металагеніі Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук УССР як Інстытут геахіміі і фізікі мінералаў АН УССР з мэтай вывучэння складу і эвалюцыі літасферы; выяўлення заканамернасцяў фарміравання і лакалізацыі радовішчаў карысных выкапняў; распрацоўкі геахімічных, мінералагічных і петралагічных крытэрыяў прагназавання і пошукаў радовішчаў і рудапраяўленняў; сінтэзу мінералаў і выяўлення новых відаў мінеральнай сыравіны.

18 лютага 1993 года ў сувязі з узмацненнем рудна-металагенічнага напрамку Пастановай Прэзідыума АН Украіны быў перайменаваны ў Інстытут геахіміі, мінералогіі і рудаўтварэння.

  • Аддзел геалогіі і геахіміі рудных радовішчаў
  • Аддзел геалогіі і геадынамікі дакембрыю
    • Лабараторыя ўзбагачэння
  • Аддзел геахіміі ізатопаў і мас-спектраметрыі
    • Шліфавальная лабараторыя
    • Лабараторыя мас-спектраметрыі стабільных ізатопаў
    • Лабараторыя аналізу мікраэлементаў і ізатопаў
  • Аддзел геахіміі тэхнагенных металаў і аналітычнай хіміі
  • Аддзел — мінералагічны музей імя акадэміка У. І. Вярнадскага
  • Навукова-арганізацыйны аддзел
  • Аддзел аптычнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі мінералаў
    • Лабараторыя спектральнага аналізу
  • Аддзел петралогіі
  • Аддзел пошукавай і экалагічнай геахіміі
    • Вымяральная лабараторыя пошукавай і экалагічнай геахіміі
  • Аддзел праблем алмазаноснасці
    • Лабараторыя электроннай мікраскапіі
    • Кабінет мінералагічнай крышталаграфіі
  • Аддзел радыегеахраналогіі
    • Лабараторыя ізатопнай геалогіі
  • Аддзел рэгіянальнай і генетычнай мінералогіі
    • Лабараторыя крышталяхіміі і структурнага аналізу
    • Лабараторыя тэрмабарагеахіміі
  • Аддзел фізікі мінеральных структур і біямінералогіі
    • Лабараторыя электроннага парамагнітнага і ферамагнітнага рэзанансу
    • Лабараторыя камп’ютарнага мадэлявання і рэнтгенаўскай дыфракцыі амарфізаваных мінеральных нанаструктур
    • Лабараторыя сінтэтычных аналагаў мінералаў і біямінералаў
    • Лабараторыя ядзернага магнітнага рэзанансу
  • Аддзел касмаэкалогіі і касмічнай мінералогіі
  • Аддзел геалагічных і геахімічных даследаванняў