Перайсці да зместу

Навукова-даследчы цэнтр індустрыяльных праблем развіцця НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навукова-даследчы цэнтр індустрыяльных праблем развіцця НАН Украіны
Міжнародная назва Research Center for Industrial Development Problems of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 2006
Дырэктар Вікторыя Яўгенаўна Хаўстава
Юрыдычны адрас  Украіна, 61165 Харкаў,
Інжынерны зав., 1а
Сайт ndc-ipr.org

Навукова-даследчы цэнтр індустрыяльных праблем развіцця НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне эканомікі.

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідыума Акадэміі навук УССР у 1957 годзе ў г. Харкаве быў створаны філіял Інстытута эканомікі АН УССР. У 1965 г. згодна з пастановай Прэзідыума АН УССР ад 21 верасня 1965 года № 224 на базе філіяла было створана Харкаўскае аддзяленне Інстытута эканомікі АН УССР. У 1994 Харкаўскае аддзяленне Інстытута эканомікі АН УССР перайменавана ў Харкаўскае аддзяленне Інстытута эканомікі НАН Украіны. З 1 студзеня 2006 г. Харкаўскае аддзяленне Інстытута эканомікі НАН Украіны было перайменавана ў Навукова-даследчы цэнтр індустрыяльных праблем развіцця НАН Украіны.

Навуковыя школы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адаптыўнае кіраванне сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі рознага ўзроўню іерархіі
  • Праблемы стратэгічнага кіравання канкурэнтаздольнасцю прадпрыемстваў і іх інтэграваных структур
  • Аддзел макраэканамічнай палітыкі і рэгіянальнага развіцця
    • Сектар макраэканамічнага аналізу і прагназавання
    • Сектар праблем рэгіянальнага развіцця і дэцэнтралізацыі
  • Аддзел прамысловай палітыкі і энергетычнай бязпекі
    • Сектар энергетычнай бязпекі і энергазберажэння
    • Сектар прамысловай палітыкі і інавацыйнага развіцця