Перайсці да зместу

Інстытут украінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М. С. Грушэўскага НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут украінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М. С. Грушэўскага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва M. Hrushevsʼkyi Institute of Ukrainian Archeography and Source Studies of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1991
Дырэктар Георгій Уладзіміравіч Папакін
Юрыдычны адрас  Украіна, 01001 Кіеў,
Трохсвяціцельская вул., 4
Сайт archeos.org.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інстытут украінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М. С. Грушэўскага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне археаграфіі, крыніцазнаўства і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Створаны пад назвай Інстытут украінскай археаграфіі АН УССР згодна з пастановай Прэзідыума АН УССР ад 10 ліпеня 1990 г. на базе Археаграфічнай камісіі УССР, якая была адноўлена ў канцы 1987 года. Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ад 1 лютага 1995 года атрымаў сучасную назву з імем М. С. Грушэўскага.

  • Аддзел тэорыі і методыкі археаграфіі і крыніцазнаўства
  • Аддзел актавай археаграфіі
  • Аддзел крыніцазнаўства новай гісторыі Украіны
  • Аддзел крыніцазнаўства найноўшай гісторыі Украіны
  • Аддзел помнікаў украінскай культуры
  • Аддзел замежных крыніц па гісторыі Украіны
  • Львоўскае аддзяленне
  • Запарожскае аддзяленне