Перайсці да зместу

Інстытут праблем трываласці імя Г. С. Пісарэнкі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут праблем трываласці імя Г. С. Пісарэнкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва G. S. Pisarenko Institute for Problems of Strength of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1966
В. а. дырэктара Аляксандр Юр’евіч Чыркоў
Юрыдычны адрас  Украіна, 01014 Кіеў,
Садова-Батанічная вул., 2
Сайт ipp.kiev.ua

Інстытут праблем трываласці імя Г. С. Пісарэнкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення механікі і машыназнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне трываласці. Створаны ў 1966 годзе на базе сектара трываласці Інстытута праблем матэрыялазнаўства АН УССР.

  • Аддзел механікі каструкцыйных матэрыялаў
  • Аддзел трываласці матэрыялаў і элементаў канструкцый пры крыягенных тэмпературах
  • Аддзел трываласці матэрыялаў і элементаў канструкцый у тэрмасілавых палях і газавых патоках
  • Аддзел ваганняў і вібрацыйнай надзейнасці
  • Аддзел высокачастотных метадаў даследавання трываласці і дэфектнасці матэрыялаў
  • Аддзел лікавых і эксперыментальных метадаў даследавання канструкцыйнай трываласці
  • Аддзел стомленасці і тэрмастомленасці матэрыялаў
  • Аддзел трываласці канструкцый з далікатных матэрыялаў
  • Лабараторыя трываласці і разбурэння ва ўмовах ударнай і імпульснай нагрузкі