Перайсці да зместу

Інстытут прыкладной фізікі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Applied Physics of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1991
В. а. дырэктара Аляксандр Анатолевіч Лебедзь
Юрыдычны адрас  Украіна, 40000 Сумы,
Петрапаўлаўская вул., 58
Сайт iap.sumy.org

Інстытут прыкладной фізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення ядзернай фізікі і энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыкладных і фундаментальных праблем прымянення ядзерных тэхналогій пры даследаванні структуры і складу рэчыва (у тым ліку біяаб’ектаў), у медыцыне і іншых галінах. Створаны ў 1991 годзе на базе Сумскага аддзялення Інстытута металафізікі АН Украіны (заснавана ў 1989).

  • Аддзел фізікі пучкоў зараджаных часціц
  • Аддзел радыяцыйнай біяфізікі
  • Аддзел ядзерна-фізічных даследаванняў
    • Лабараторыя рэнтгенаўскай фазакантрастнай тамаграфіі на аснове малагабарытных паскаральнікаў
    • Сектар эксплуатацыі і мадэрнізацыі электрастатычных паскаральнікаў
    • Сектар — Цэнтр калектыўнага карыстання «Паскаральны мас-спектрометр»
    • Лабараторыя фізіка-хімічных даследаванняў вадарод-абсарбцыйных матэрыялаў
    • Лабараторыя паскаральнікаў прамога дзеяння і іоннай імплантацыі і мадыфікацыі рэактарных матэрыялаў
    • Лабараторыя кампазітных матэрыялаў атамна-вадароднай энергетыкі
  • Аддзел квантавай электрадынамікі моцных палёў
    • Лабараторыя інтэграванага мадэлявання механічных уласцівасцяў канструктыўных матэрыялаў пад дзеяннем апрамянення
  • Аддзел мадэлявання радыяцыйных эфектаў і мікраструктурных пераўтварэнняў у канструкцыйных матэрыялах