Інстытут экалогіі Карпат НАН Украіны
Інстытут экалогіі Карпат Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Carpathian Ecology Institute of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1991 |
Дырэктар | Іван Мікалаевіч Данылік |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 79026 Львоў, Казельніцкая вул., 4 |
Сайт | ecoinst.org.ua |
Інстытут экалогіі Карпат НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне экалогіі, экасістэмалогіі, геасацыясістэмалогіі, батанікі, заалогіі, аховы прыроды, экаморфагенезу раслін і папуляцыйнай экалогіі, садзейнічання навукова-тэхнічнаму прагрэсу і сацыяльна-эканамічнаму і духоўнаму развіццю грамадства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут экалогіі Карпат створаны ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ад 22 кастрычніка 1991 г. No 275 на базе Львоўскага аддзялення Інстытута батанікі ім. М. Р. Халоднага АН УССР, якое ў сваю чаргу было утворана ў 1974 годзе з трох аддзелаў Дзяржаўнага прыродазнаўчага музея АН УССР і аддзела марфагенезу раслін гэтага інстытута.
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- экасістэмалогіі
- папуляцыйнай экалогіі
- тэрытарыяльнай сазалогіі
- эксперыментальнага марфагенезу археганіат
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел экасістэмалогіі
- Аддзел папуляцыйнай экалогіі
- Аддзел аховы прыродных экасістэм
- Аддзел экамарфагенезу раслін