Інстытут праблем штучнага інтэлекту МАН Украіны і НАН Украіны
Інстытут праблем штучнага інтэлекту Міністэрства асветы і навукі Украіны і Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Artificial Intelligence Problems of the Ministry of Education and Science of Ukraine and the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1991 |
Дырэктар | Анатоль Іванавіч Шаўчэнка |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01001 Кіеў, праспект Акадэміка Глушкова, 40 |
Сайт | ipai.net.ua |
Інстытут праблем штучнага інтэлекту МАН Украіны і НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне распрацоўкі інтэлектуальных сістэм, інавацыйных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, інтэлектуальных рабатызаваных сістэм і комплекснага даследавання сістэм штучнага інтэлекту з мэтай укаранення ў розныя сферы жыцця грамадства. Уваходзіць у Данецкі навуковы цэнтр НАН Украіны і МАН Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут праблем штучнага інтэлекту Міністэрства асветы і навукі Украіны і Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (ІПШІ) створаны сумесным рашэннем Міністэрства вышэйшай адукацыі Украіны і Акадэміі навук Украіны на правах юрыдычнай асобы на базе Спецыяльнага канструктарскага бюро (СКБ) «Інтэлект» Данецкага дзяржаўнага універсітэта.
Пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны № 272 ад 1 лістапада 2001 г. Інстытут уключаны ў склад Аддзялення інфарматыкі НАН Украіны.
Падчас вайны на ўсходзе Украіны быў эвакуіраваны[1], аднак частка калектыву засталася ў Данецку.[2]
Структура на тэрыторыі, кантраляванай Украінай
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел тэарэтычных даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту
- Сектар інтэлектуальнай уласнасці і навукова-тэхнічнай інфармацыі
- Аддзел інтэлектуальных робататэхнічных сістэм
- Аддзел камп’ютарна-інфармацыйных тэхналогій
- Аддзел распазнавання глядзельных і маўленчых вобразаў
- Аддзел карэкцыі функцыянальных станаў чалавека ў экстрэмальных умовах
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Нові адреси установ НАН України, переміщені з Донецького регіону . Архівавана з першакрыніцы 22 грудня 2018. Праверана 20 травня 2017.
- ↑ Федеральное государственное бюджетное научное учреждение «Институт проблем искусственного интеллекта»