Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара НАН Украіны
Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | V. P. Koukhar Institute of Bioorganic Chemistry and Petrochemistry of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1987 |
Дырэктар | Уладзімір Сяргеевіч Браварэц |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 02660 Кіеў, вул. Акадэміка Кухара, 1 |
Сайт | bpci.kiev.ua/ua/ |
Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі імя В. П. Кухара НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне хіміі біялагічна актыўных пептыдаў, бялкоў, нуклеінавых кіслот і іх кампанентаў; хімічных мадэляў біялагічных працэсаў, сінтэзу і вывучэння біялагічных уласцівасцей новых рэгулятараў для выкарыстання ў медыцыне і сельскай гаспадарцы; развіцця навуковага сінтэзу і тэхналогіі атрымання важных прадуктаў і матэрыялаў з нафты; экалагічнымі даследаваннямі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1987 годзе на базе Аддзялення біяарганічнай хіміі Інстытута арганічнай хіміі АН УССР быў створаны Інстытут біяарганічнай хіміі АН УССР. У 1989 г. Інстытуту быўло падпарадкавана Аддзяленне нафтахіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі і вугляхіміі АН УССР, пасля чаго ён атрымаў новую назву — Інстытут біяарганічнай хіміі і нафтахіміі АН УССР. У 2018 годзе Інстытуту біяарганічнай хіміі і нафтахіміі НАН Украіны прысвоена імя выбітнага ўкраінскага вучонага В. П. Кухара.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел тонкага арганічнага сінтэзу
- Аддзел хіміі біяактыўных азотазмяшчальных гетэрацыклічных асноў
- Аддзел механізмаў біяарганічных рэакцый
- Лабараторыя малекулярных механізмаў рэгуляцыі клеткавага метабалізму
- Аддзел хіміі прыродных злучэнняў
- Лабараторыя медыка-біялагічных даследаванняў
- Аддзел арганічнага і нафтахімічнага сінтэзу
- Лабараторыя мадыфікацыі палімераў
- Аддзел каталітычнага сінтэзу
- Аддзел хіміі функцыянальных матэрыялаў
- Аддзел сінтэзу фізіялагічна актыўных злучэнняў фосфару
- Аддзел навукова-арганізацыйнай работы і інтэлектуальнай уласнасці