Перайсці да зместу

Фізіка-механічны інстытут імя Г. У. Карпенкі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізіка-механічны інстытут імя Г. У. Карпенкі НАН Украіны
Міжнародная назва Karpenko Physico-Mechanical Institute of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1951
Дырэктар Зіновій Тэадоравіч Назарчук
Юрыдычны адрас  Украіна, 79060 Львоў,
Наувковая вул., 5
Сайт ipm.lviv.ua

Фізіка-механічны інстытут імя Г. У. Карпенкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне механікі разбурэння і трываласці матэрыялаў, фізіка-хімічных працэсаў карозіі, неразбуральнага кантролю дэфектаў матэрыялаў і тэхнічнай дыягностыкі канструкцый і асяроддзяў.

Інстытут быў заснаваны ў 1951 годзе на базе ўстаноў АН УССР і АН СССР, якія дзейнічалі ў той час у Львове. Загадам па Львоўскім аддзяленні АН УССР дата пачатку працы інстытута была ўстаноўлена 1 чэрвеня 1951 года. Першапачатковая назва інстытута была: «Інстытут машыназнаўства і аўтаматыкі АН УССР». У 1964 годзе ён быў перайменаваны ў Фізіка-механічны інстытут, а ў 1980 годзе ФМІ было прысвоена імя акадэміка Г. У. Карпенкі (1910—1977), які ўзначальваў Фізіка-механічны інстытут з 1952 па 1971 год, у гонар яго заслуг перад навукай і інстытутам і з нагоды 90-годдзя вучонага.

  • Аддзел тэорыі хвалевых працэсаў і аптычных сістэм дыягностыкі
  • Аддзел акустычных метадаў і сродкаў тэхнічнай дыягностыкі
  • Аддзел дыягностыкі каразійна-вадароднай дэградацыі матэрыялаў
  • Аддзел тэарэтычных асноў механікі разбурэння
  • Аддзел матэрыялазнаўчых асноў інжынерыі паверхні
  • Аддзел карозіі і абароны ад карозіі
  • Аддзел вадародных тэхналогій і матэрыялаў альтэрнатыўнай энергетыкі
  • Аддзел інфармацыйных тэхналогій дыстанцыйнага зандзіравання
  • Аддзел метадаў і сродкаў адбору і апрацоўкі дыягнастычных сігналаў
  • Аддзел трываласці матэрыялаў і канструкцый у вадародазмяшчальных асяроддзях
  • Лабараторыя сертыфікацыйных выпрабаванняў антыкаразійных ізаляцыйных пакрыццяў трубаправодаў
  • Лабараторыя сертыфікацыйных выпрабаванняў механічных характарыстык матэрыялаў
  • Аддзел інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння