Інстытут звышцвёрдых матэрыялаў імя В. М. Бакуля НАН Украіны
Інстытут звышцвёрдых матэрыялаў імя В. М. Бакуля НАН Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | V. Bakul Institute for Superhard Materials of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1961 |
Дырэктар | Уладзімір Зіноўевіч Туркевіч |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 04074 Кіеў, Аўтазаводская вул., 2 |
Сайт | ism.kiev.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут звышцвёрдых матэрыялаў імя В. М. Бакуля НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэхналогіі атрымання і выкарыстання сінтэтычных алмазаў, кубічнага нітрыду бору і іншых звышцвёрдых матэрыялаў, тэхнічнай керамікі высокай шчыльнасці, цвёрдых сплаваў, тэхналогіі вытворчасці канструкцыйных матэрыялаў і вырабаў з іх.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1960 годзе групай навукоўцаў Інстытута фізікі высокіх ціскаў АН СССР (Л. Ф. Верашчагін, В. А. Галакціёнаў, Ю. М. Рабінін, А. Л. Семярчан, Л. Ф. Слесараў) быў ажыццёўлены сінтэз алмазаў, на гэтай аснове з лістапада 1960 года В. М. Бакулем была распрацавана прамысловая тэхналогія атрымання штучных алмазаў.
У ліпені 1961 года з мэтай стварэння прамысловага сінтэзу алмазаў і іншых звышцвёрдых матэрыялаў і распрацоўкі на іх аснове прагрэсіўных інструментаў на базе Цэнтральнага тэхналагічнага бюро цвёрдасплаўнага інструмента і яго доследнага завода ў Кіеве быў створаны Інстытут звышцвёрдых матэрыялаў, у гэтым жа годзе пры інстытуце зарабіла прамысловая вытворчасць (першая партыя сінтэтычных алмазаў у колькасці 2000 карат была выпушчана ў ІЗМ у кастрычніку 1961 года).
У 1972 годзе інстытут увайшоў у склад Акадэміі навук УССР.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел стварэння звышцвёрдых матэрыялаў пры высокіх цісках
- Аддзел алмазна-абразіўнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі
- Аддзел спякання цвёрдых сплаваў і вальфрамзмяшчальных кампазітаў
- Аддзел тэхналогій фарміравання структураваных інструментальных кампазітаў
- Аддзел тэхналогій высокіх ціскаў, функцыянальных керамічных кампазітаў і дысперсных звышцвёрдых матэрыялаў
- Лабараторыя тэхналогіі дыспесрных звышцвёрдых матэрыялаў
- Аддзел камп’ютарнага мадэлявання і механікі кампазітных матэрыялаў
- Лабараторыя буравых і пародаразбуральных прылад
- Аддзел фізіка-механічных даследаванняў і нанатэставання матэрыялаў
- Аддзел монакрышталяў звышцвёрдых матэрыялаў
- Аддзел фізіка-хімічных асноў утварэння звышцвёрдых і нанаструктурных матэрыялаў
- Лабараторыя нанаструктурных, крышталяграфічных даследаванняў і спектральнага аналізу (з Цэнтрам калектыўнага карыстання навуковымі прыборамі «Аналітычны цэнтр даследавання і нанадыягностыкі матэрыялаў»)
- Аддзел тэхналагічнага кіравання якасцю інструментаў апрацоўкі з звышцвёдрых матэрыялаў
- Аддзел фарміравання прэцызійных элементаў вырабаў складанага профілю
- Аддзел інфармацыйных тэхналогій і інавацыйнай дзейнасці
- Навукова-арганізацыйны аддзел