Перайсці да зместу

Фізіка-хімічны інстытут імя А. У. Багацкага НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізіка-хімічны інстытут імя А. У. Багацкага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва A. V. Bogatsky Institute of Physical Chemistry of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1977
Дырэктар Віктар Яўгенавіч Кузьмін
Юрыдычны адрас  Украіна, 65080 Адэса,
Люстдорфская дарога, 86
Сайт physchem.od.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фізіка-хімічны інстытут імя А. У. Багацкага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізічнай хіміі.

У 1977 годзе на базе лабараторый Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН УССР і Адэскага доследнага завода быў створаны Фізіка-хімічны інстытут АН УССР. У 1984 было нададзена імя акадэміка А. У. Багацкага.

  • Аддзел тонкага арганічнага сінтэзу
  • Аддзел хіміі функцыянальных неарганічных матэрыялаў
    • Лабараторыя субстанцыйнага аналізу матэрыялаў
  • Аддзел медыцынскай хіміі і хіміяінфарматыкі
  • Аддзел хіміі лантаноідаў
  • Аддзел біямедыцыны
    • Лабараторыя медыцынскай біятэхналогіі і энзімалогіі
    • Лабараторыя малекулярнай фармакалогіі і медыцыны
    • Лабараторыя біяаналітыкі і фармацэўтычнага аналізу
  • Аддзел каталітычнага сінтэзу
  • Аддзел інтэлектуальнай уласнасці, інавацыйнай і інфармацыйнай дзейнасці і трансферу тэхналогій