Перайсці да зместу

Інстытут хіміі паверхні імя А. А. Чуйкі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут хіміі паверхні імя А. А. Чуйкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Chuiko Institute of Surface Chemistry of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1986
Дырэктар Уладзімір Усеваладавіч Тураў
Юрыдычны адрас  Украіна, 03164 Кіеў,
вул. Генерала Навумава, 17
Сайт isc.gov.ua/index.php/

Інстытут хіміі паверхні імя А. А. Чуйкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фундаментальных і прыкладных праблем хіміі, фізікі і тэхналогіі цвёрдага цела. Створаны 8 мая 1986 г. на базе Аддзялення хіміі паверхні (два навуковыя аддзелы і спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро) Інстытута фізічнай хіміі ім. Л. У. Пісаржэўскага АН УССР.

  • Аддзел фізіка-хіміі вугляродных нанаматэрыялаў
    • Лабараторыя электрахіміі нанаматэрыялаў
  • Лабараторыя кінетыкі і механізмаў хімічных ператварэнняў на паверхні цвёрдых цел
  • Аддзел біямедыцынскіх праблем паверхні
  • Аддзел хімічнага дызайну паверхні
    • Лабараторыя нанахіміі функцыянальных пакрыццяў
  • Адджел нанаматэрыялаў
    • Лабараторыя электрафізікі нанаматэрыялаў
  • Аддзел кампазіцыйных матэрыялаў
    • Лабараторыя аксідных нанакампазітаў
    • Кантрольна-аналітычная лабараторыя па выпрабаваннях каразійнай стойкасці матэрыялаў
  • Аддзел аморфных і структурна ўпарадкаваных аксідаў
  • Аддзел хемасарбцыйных і гібрыдных матэрыялаў
  • Аддзел тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі нанасістэм
  • Аддзел фізікі і хіміі паверхні нанасістэм
    • Лабараторыя фатонікі аксідных нанасістэм
  • Аддзел квантавай хіміі і хімічнай фізікі нанасістэм