Перайсці да зместу

Інстытут радыёфізікі і электронікі імя А. Я. Усікава НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут радыёфізікі і электронікі імя А. Я. Усікава Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва O. Ya. Usikov Institute for Radiophysics and Electronics of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1955
В. а. дырэктара Юрый Фёдаравіч Логвінаў
Юрыдычны адрас  Украіна, 61085 Харкаў,
вул. Акадэміка Праскуры, 12
Сайт ire.kharkov.ua

Інстытут радыёфізікі і электронікі імя А. Я. Усікава НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне радыёфізікі, электроніка, радыёфізічных даследаванняў цвёрдага цела і біялагічных аб’ектаў, распаўсюджвання радыёхваль, дыстанцыйнага зандзіравання прыроднага асяроддзя Зямлі з аэракасмічных носьбітаў. Заснаваны ў 1955 годзе на базе аддзелаў электрамагнітных ваганняў і распаўсюджвання радыёхваль Харкаўскага фізіка-тэхнічнага інстытута.

  • Аддзел тэорыі дыфракцыі і дыфракцыйнай электронікі (№ 11)
  • Аддзел квазіоптыкі (№ 13)
    • Лабараторыя мікра- і нанаоптыкі (№ 13/1)
  • Аддзел радыёфізічнай інтраскапіі (№ 15)
    • Лабараторыя маніторынгу і спектраскапіі (№ 15/1)
    • Лабараторыя радыёцеплавой і доплераўскай радыёлакацыі (№ 15/2)
  • Аддзел вакуумнай электронікі (№ 16)
  • Аддзел нелінейнай дынамікі электронных сістэм (№ 17)
  • Аддзел радыёспектраскапіі (№ 18)
  • Аддзел цвёрдацельнай электронікі (№ 21)
  • Аддзел акустычнай і электрамагнітнай спектраскапіі (№ 22)
  • Аддзел радыёфізікі цвёрдага цела (№ 23)
  • Аддзел тэарэтычнай фізікі (№ 24)
  • Аддзел біялагічнай фізікі (№ 25)
  • Аддзел фізічных асноў радыёлакацыі (№ 31)
  • Аддзел распаўсюджвання радыёхваль у прыродных асяроддзях (№ 32)
  • Аддзел квантавай электронікі і нелінейнай оптыкі (№ 33)
  • Аддзел дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (№ 34)
  • Аддзел статыстычнай радыёфізікі (№ 35)
    • Лабараторыя матэматычнай фізікі (№ 35/1)
  • Аддзел апрацоўкі радыёсігналаў (№ 37)