Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:


=== ХІХ стагоддзе ===
=== ХІХ стагоддзе ===
[[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Павел Шпілеўскі]] (псеўданім Древлянский) займаўся даследваннем беларускай міфалогіі і фальклору ў 1-й траціне ХІХ ст. 23-гадовы аматар, ён ставіўся да сваёй працы непрафесійна, "ствараючы" імёны ніколі не існавалых багоў з беларускіх слоў і фразеалагізмаў. Жыж (дзіцячая назва агню), зюзя (сінонім слова "мароз"), назвы святаў (Талака і інш) беспадстаўна трактаваліся ім як імёны забытых калісьці багоў, якім Шпілеўскі адразу ж беспадстаўна фармуляваў функцыі і біяграфіі (гл. [[Жыжаль]], [[Зюзя]]). Відаць, да гэтай жа катэгорыі адносяцца яго ж [[Жыцень]] і [[Жытняя баба|Жытняя Баба]], як і значная частка, калі не большасць з усіх зафіксаваных ім 52 духаў і "багоў". Нешта было пазычана ад папярэднікаў у галіне міфатворчасці ([[Лада, міфалогія|Лада]], Ляля, Чур-Бог), нешта выдумана ([[Кумяльган]], [[Бордзя]], [[Любмел]] і, магчыма, Цёця і інш). Фалькларыст [[Адам Ганоры Кіркор|Адам Кіркор]] таксама падазраваўся ва ўласнай міфатворчасці (яго "бог" Бялун мог быць кантамінацыяй рысаў [[Палявік|палевіка]] і ахоўніка кладаў).
[[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Павел Шпілеўскі]] (псеўданім Древлянский) займаўся даследваннем беларускай міфалогіі і фальклору ў 1-й траціне ХІХ ст. 23-гадовы аматар, ён ставіўся да сваёй працы непрафесійна, "ствараючы" імёны ніколі не існавалых багоў з беларускіх слоў і фразеалагізмаў. А. Тапароў, Т. Іванова, Л. Лапцеў і Е. Леўкіеўская прыйшлі да высновы, што значная, калі не параважная частка з 52 пазначаных ім духаў і багоў - па сутнасці, плён яго фантазіі. Назвы калектыўнай працы ці каляндарных тэрмінаў (каляда, талака, шчадрэц, купала) ці назвы прыродных з'яў (жыж, зюзя, знічка) у Шпілеўскага ператварыліся ў багоў. Шэраг іншых згаданых ім персанажаў - гарцукі, Дзявоя, Меша, Паляндра, Жыцень, Жытняя Баба, Кумяльган, Бордзя, Любмел, Цёця - не згадваюцца болей ні ў якіх крыніцах, іх не здолеў зафіксаваць ніводны пазнейшы фалькларыст. [[Адам Ганоры Кіркор|Адам Кіркор]] таксама падазраваўся ва ўласнай міфатворчасці (яго "бог" Бялун мог быць кантамінацыяй рысаў [[Палявік|палевіка]] і ахоўніка кладаў).


=== ХХ стагоддзе ===
=== ХХ стагоддзе ===

Версія ад 10:35, 11 верасня 2015

Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі - міфічныя істоты, якія ніколі не існавалі ў вераваннях насельніцтва Беларусі, а былі свядома выдуманы ці памылкова вызначаны этнографамі і фалькларыстамі. Слова "кабінетныя" азначае тое, што яны нарадзіліся як бы ў кабінетах навукоўцаў, а не ў рэальнай народнай свядомасці.

Гісторыя

ХІХ стагоддзе

Павел Шпілеўскі (псеўданім Древлянский) займаўся даследваннем беларускай міфалогіі і фальклору ў 1-й траціне ХІХ ст. 23-гадовы аматар, ён ставіўся да сваёй працы непрафесійна, "ствараючы" імёны ніколі не існавалых багоў з беларускіх слоў і фразеалагізмаў. А. Тапароў, Т. Іванова, Л. Лапцеў і Е. Леўкіеўская прыйшлі да высновы, што значная, калі не параважная частка з 52 пазначаных ім духаў і багоў - па сутнасці, плён яго фантазіі. Назвы калектыўнай працы ці каляндарных тэрмінаў (каляда, талака, шчадрэц, купала) ці назвы прыродных з'яў (жыж, зюзя, знічка) у Шпілеўскага ператварыліся ў багоў. Шэраг іншых згаданых ім персанажаў - гарцукі, Дзявоя, Меша, Паляндра, Жыцень, Жытняя Баба, Кумяльган, Бордзя, Любмел, Цёця - не згадваюцца болей ні ў якіх крыніцах, іх не здолеў зафіксаваць ніводны пазнейшы фалькларыст. Адам Кіркор таксама падазраваўся ва ўласнай міфатворчасці (яго "бог" Бялун мог быць кантамінацыяй рысаў палевіка і ахоўніка кладаў).

ХХ стагоддзе

Кабінетныя багі і духі Шпілеўскага і Кіркора аказаліся вельмі жывучымі. На іх грунтаваліся нядаўнія, карыстаныя нават сёння выданні па беларускай міфалогіі (напрыклад, зборнік У. Васілевіча "Зямная дарога ў вырай"), многія дзіцячыя энцыклапедыі. Алесь Шамак, аўтар працы “Міфалогія беларусаў”, выкарыстоўвае непацверджаныя звесткі П. Шпілеўскага і нават сам абвінавачваецца ва ўласнай фальсіфікацыі[1]. Максім Знак заўважае, што такія персанажы, як Бабар, Бадзюля, Зазоўкі, Хіхітун, Сербай, Цыгра "ўсплылі" ў літаратуры ў апошнія дзесяцігоддзі, і чамусьці не былі зафіксаваныя ніводным даследчыкам ХІХ - пачатку ХХ стст[2]. М.С. Кацар, даследчык беларускіх арнаментаў, тлумачыць многія народныя узоры праз вобразы і катэгорыі, запазычаныя ў П. Шпілеўскага.

Тым не меньш, вобразы Жыжаля, Зюзі (як, аднак, мог існаваць як духі сцюжы, а не як боства), Жытня развіваліся, з'яўляліся нават на ілюстрацыях выбітных беларускіх мастакоў (Валерыя Славука, Паўла Татарнікава). Фактычна, сёння яны ператварыліся ў паўнавартасных міфалагічных істот, якія, аднак, з'яўляюцца элементамі нэаміфалогіі і не маюць нічога агульнага са старажытнымі вераваннямі беларусаў.

Спасылкі

Зноскі