Баранавіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баранавіцкі раён
Герб
Герб
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Баранавічы
Дата ўтварэння 8 красавіка 1957
Кіраўнік Міхаіл Мікалаевіч Палуян[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,61 %, руская 16,59 %
Размаўляюць дома: беларуская 64,79 %, руская 32,77 %[2]
Насельніцтва (2009)
41 902 чал.[2] (10-е месца)
Шчыльнасць 19,01 чал./км² (12-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 86,91 %,
палякі — 5,9 %,
рускія — 5,21 %,
украінцы — 1,12 %,
іншыя — 0,86 %[2]
Плошча 2 202,32[3]
(6-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
195 м[4]
Баранавіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бара́навіцкі раё́н — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года як Навамышскі, у 1957 годзе быў перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У сучасных межах існуе з 1962. Плошча 2,2 тыс. км². Працягласць з захаду на ўсход — 71 км, з поўначы на поўдзень — 100 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.

Адміністрацыйны падзел

Раён уключае г.п. Гарадзішча, 243 населеныя пункты, 21 сельскі савет: Вялікалуцкі, Вольнаўскі, Гірмантаўскі, Жамчужненскі, Карчоўскі, Каўпеніцкі, Крошынскі, Ляснянскі, Малахавецкі, Мілавідскі, Моўчадскі, Мядзеневіцкі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Паланэчкаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Петкавіцкі, Сталовіцкі, Уцёскі, Цешаўлянскі, а таксама Гарадзішчанскі пасялковы савет.

Геаграфія

Большая частка раёна размешчана на Баранавіцкай раўніне, паўночная частка — на схіле Навагрудскага ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, пераважаюць вышыні 180—240 м. Самы высокі пункт раёна 267 м знаходзіцца каля в. Зялёная.

Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанка, Лахазва, Іса, на поўначы — р. Сэрвач, на паўночным захадзе — Моўчадзь. Створана вадасховішча Гаць. Ёсць азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае.

Лясы займаюць 33 % тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тыс. га, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца частка біялагічнага заказніка Баранавіцкі, Моўчадскае насаджэнне еўрапейскай лістоўніцы. Ахоўваецца помнік прыроды Карчоўскія дубы-блізняты.

Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 117 тыс. га, з іх асушаных 18,6 тыс. га.

Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы.

Карысныя выкапні: торф, будаўнічыя пяскі, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял.

Клімат

Сярэдняя тэмпература студзеня -6,1 °С, ліпеня 18 °С. Ападкаў 630 мм за год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва:

  • 55,4 тыс. чал. (1990)
  • 52,8 тыс. чал. (1995)
  • 47,8 тыс. чал. (2003)

На працягу 1990-х гг. колькасць насельніцтва скарачалася.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 83,1 %, палякі — 9,0 %, рускія — 6,0 %, іншыя — 1,9 %.

Эканоміка

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля), птушкагадоўля, бульбаводства. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, агародніну.

Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай (брыкет), дрэваапрацоўчай (піламатэрыялы, зрубы садовых домікаў), харчовай галіны.

Інфраструктура

У сістэме адукацыі раёна 19 дашкольных устаноў, 20 сярэднеагульнаадукацыйных школ, 10 базавых школ, дзіцячая спартыўная школа. Дзейнічаюць тэхналагічны тэхнмкум і тэхнікум лёгкай прамысловасці, медыцынскае, педагагічнае і музычнае вучылішчы, ПТВ.

Працуюць 67 бібліятэк, 5 бальніц.

Зоны адпачынку:

  • турбаза «Лясное возера»
  • дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба»

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Масква — Мінск — Брэст, Вільнюс — Лунінец, Магілёў — Ваўкавыск — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі Масква — Брэст, Кобрын — Івацэвічы — Стоўбцы, Баранавічы — Слонім — Гродна, Баранавічы — Палонка — Слонім, з Баранавічаў на Навагрудак, Ляхавічы, Нясвіж.

Памятныя мясціны

Помнікі прыроды

Помнікі архітэктуры

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі