Беларуска-танзанійскія адносіны
Выгляд
Беларуска-танзанійскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Танзаніяй, устаноўленыя 16 жніўня 1995 года[1].
Гандаль
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе аб’ём двухбаковага гандлю быў нязначным: беларускі экспарт у Танзанію склаў 160,6 тысяч долараў, а імпарт з Танзаніі ў Беларусі быў на суму 10,1 тысячу долараў[2]. Затым быў істотны рост тавараабароту: у 2015 годзе беларускі экспарт склаў 607,7 тысяч долараў, а танзанійскі быў у памеры 1606,1 тысячу долараў[2]. У беларускіх пастаўках у Танзанію ў 2015 годзе пераважалі[3]:
- Угнаенні (акрамя сыравіны) — 46,8 %;
- Друкаваная прадукцыя — 17,0 %;
- Інсектыцыды і аналагічныя тавары для рознічнага гандлю — 15,4 %.
89,4% танзанійскіх паставак у 2015 годзе склалі тытунь негатовы і тытунёвыя адходы[3].
11—15 ліпеня 2016 года прадстаўнікі Беларусі прынялі ўдзел у міжнароднай універсальнай выставе ў Дар-эс-Саламе[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 49.
- ↑ а б Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 53.
- ↑ а б Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 57.
- ↑ Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 58.