Беларуска-кенійскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кенія ўсталяваны 17 лістапада 1993 года[1].

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь Рэспублікай Кенія знаходзіцца ў стадыі фарміравання.

Эканамічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў Кенію з’яўляюцца: угнаенні калійныя і мінеральныя, газетная папера, паліграфічная прадукцыя. Аснову кенійскага імпарту ў Беларусь складаюць пастаўкі кветак і бутонаў, арэхаў, гародніны і садавіны, кавы, гарбаты і г.д.

У 2015—2018 гадах адбыліся візіты ў Кенію беларускіх дэлегацый на чале з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Двухбаковыя кантакты[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя кантакты: у маі 2017 года ў межах форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях» (Пекін, КНР) адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Кенія Ухуру Кеніята.

16-17 кастрычніка 2014 года адбыўся візіт у Кенію беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь В. Б. Рыбаковым.

Падчас візіту адбыўся 1-ы раўнд кансультацый паміж МЗС, у якіх з кенійскага боку прыняла ўдзел Міністр замежных спраў Кеніі Аміна С. Мухамед. 7 лютага 2015 года ў межах 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі адбылася сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Кеніі.

Паслы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ожигина, В. В. Экономическое сотрудничество Респубики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества(руск.) // OIKONOMOS: JOURNAL OF SOCIAL MARKET ECONOMY : часопіс. — 2017. — № 2 (8). — С. 45—63. — ISSN 2351-616X.