Перайсці да зместу

Беларуска-італьянскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-італьянскія адносіны
Беларусь і Італія
Беларусь
Беларусь
Італія
Італія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Італіяй былі ўстаноўлены 13 красавіка 1992 года. У 19921993 у Рыме і Мінску былі адкрыты пасольствы. У Турыне і Кальяры таксама размяшчаюцца ганаровыя консульствы[1].

Агульная характарыстыка краін

[правіць | правіць зыходнік]
 Беларусь  Італія
Плошча, км² 207 600 301 230
Насельніцтва, чал. 9 675 800 60 605 053
Дзяржаўны лад прэзідэнцкая рэспубліка парламенцкая рэспубліка
Аб'ём ВУП (ППЗ), $ млрд 105,2 1 771
ВУП на душу насельніцтва (ППЗ), $ 10 900 29 417

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 13 красавіка 1992 года. У тым жа годзе ў Мінску адчынілася пасольства Італіі, а ў Рыме пачало працаваць консульства Беларусі. У 1993 годзе консульства пераўтварылі ў пасольства.

У красавіку 1994 года ў Італіі пабываў з афіцыйным візітам старшыня ўрада Беларусі Вячаслаў Кебіч. У Рыме бакі падпісалі сумесную дэкларацыю аб асновах эканамічных адносін. У маі 2004 года ў Італіі пабываў старшыня ўрада Беларусі Сяргей Сідорскі.

У якасці дабрачыннасці італьянцы забяспечылі медыцынскім абсталяваннем бальніцы ў Мінску, Гомелі, Століне і Мазыры, а таксама прымаюць на лячэнне і адпачынак дзяцей з зон радыеактыўнага забруджання. У 2007 годзе ўрады падпісалі адмысловае пагадненне, датычнае паездак дзяцей. У тым жа годзе ў Італію для аздараўлення было вывезена 21,5 тыс. беларускіх дзяцей, а ў 2008 годзе іх колькасць склала 19,7 тыс. Італьянскія дабрачынныя арганізацыі накіроўваюць у Беларусь грузы з дапамогай і медыкаментамі, ажыццяўляюць рамонт дзіцячых прытулкаў, будуюць паліклінікі і ажыццяўляюць прафесійнае навучанне дзяцей-сірот і дзяцей з адхіленнямі псіхічнага развіцця.

У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У 2008 годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемства з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасці.

У красавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Італію, дзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам Сільвіа Берлусконі[2].

30 лістапада 2009 года Сільвіа Берлусконі здзейсніў адказны візіт у Мінск[3]. Па выніках сустрэчы былі падпісаны дагаворы пра эканамічнае супрацоўніцтва[4]. Таксама падчас візіту Сільвіа Берлусконі ў Мінск яму былі перададзены архіўныя звесткі пра лёс італьянцаў, якія былі рэпрэсаваных і знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных на тэрыторыі БССР у 1930-я — 1940-я гады[5].

Італія з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі, займаючы 7-я месца па агульным аб’ёме таваразвароту (4-я месца па аб’ёме імпарту і 11-я — па аб’ёме экспарту)[3]. Агульны аб’ём таваразвароту паміж краінамі склаў у 2008 годзе каля 1,2 мільярда долараў з больш за двухразовай перавагай імпарту з Італіі (высокатэхналагічнае абсталяванне, прадукцыя хімічнай прамысловасці, медыкаменты) над экспартам (прадукцыя чорнай металургіі, нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні)[6].

У 2021 годзе, пасля падзей лета-восені 2020 года ў Беларусі, паміж Беларусью і Італіяй разгарнуўся дыпламатычны канфлікт. Італьянскі бок не хоча прымаць даверчую грамату новага пасла Беларусі Анатоля Глаза[7].

Зноскі