Беларуска-аманскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-аманскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Султанатам Аман. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 23 ліпеня 1992 года.

Са снежня 2013 года Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Султаната Аман у Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве з'яўляецца Юсеф Іса Алі аль-Заджалі.

У студзені 2014 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце С.А.Рачкоў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве. У красавіку 2007 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Султанат Аман.

Аман наведвалі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2010 год), Памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях нацыянальнай бяспекі (2010 год), Міністр замежных спраў (2004 год), Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2008 год), Міністр унутраных спраў (2010 год), Міністр гандлю (2016 год), Міністр адукацыі (2016 год).

У апошні час Беларусь наведвалі Старшыня Дзяржаўнага савета (парламента) Амана, Міністр нацыянальнай эканомікі, Міністр, адказны за замежныя справы, Міністр абароны, Дзяржаўны міністр і Губернатар г.Маскат, Генеральны сакратар Савета навуковых даследаванняў, Міністр вышэйшай адукацыі, Міністр юстыцыі, Старшыня савета дырэктараў аманскага гандлёва-прамысловай палаты.

Праведзеныя тры раўнды палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, апошні з іх адбыўся ў г. Мінску ў красавіку 2015 года.

У жніўні 2015 года ў Мінску арганізавана першае пасяджэнне Беларуска-Аманскага савета дзелавога супрацоўніцтва. Другое пасяджэнне прайшло ў сакавіку 2016 года ў Маскаце.

Развіваецца міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Парламентамі Беларусі і Амана падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні, сфарміраваны групы па супрацоўніцтве. Аманская парламенцкая група наведала Беларусь з візітам у 2015 годзе. У сакавіку 2016 года Аман наведаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўнік групы дружбы Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь з Дзяржаўным саветам Амана[1].

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Бакі падпісалі пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, узаемнай абароне інвестыцый, пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, спецыяльных і службовых пашпартоў; мемарандумы аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў, юстыцыі, адукацыі; гандлёва-прамысловымі палатамі, а таксама пагадненне аб устанаўленні дружалюбных сувязяў паміж Мінскам і Маскатам.

У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 3 сумесныя беларуска-аманскія прадпрыемствы.

У кастрычніку 2010 года праведзены Дні культуры Султаната Аман у Рэспубліцы Беларусь.

Зноскі