Беларуска-брытанскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі былі ўсталяваны 27 студзеня 1992 года. У ліпені 1993 года было адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Лондане, якое ў чэрвені 1994 года было пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Першым паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі стаў Уладзімір Сянько. Амбасада Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Мінску функцыянуе з 1993 года па адрасе Карла Маркса 37. У 2013 годзе паслом Беларусі ў Вялікабрытаніі прызначаны Сяргей Алейнік. Амбасабар Злучанага Каралеўства ў Мінску — Фіёна Гіб.[1]

У першыя гады развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй адбываўся даволі інтэнсіўны палітычны дыялог. У снежні 1994 года Вялікабрытанію наведаў Старшыня Вярхоўнага Савету, а ў траўні 1995 г. — Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чыгір. Былі падпісаны інвестыцыйныя пагадненні. Злучанае Каралеўства адным з першых у ЕС ратыфікавала пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве Беларусі з ЕС у 1996. У лістападзе 2008 для ўдзелу ў першым інвестыцыйным форуме ў Лондане Брытанію наведаў беларускі Прэм'ер Сяргей Сідорскі.

У кастрычніку 2016 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Прынца Майкла Кенцкага, падчас якога ён быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам. У сакавіку 2018 Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей наведаў Лондан, дзе сустрэўся з брытанскім калегам Борысам Джонсанам.[2]

Адным з першых з Мінскам парадніўся англійскі горад Нотынгем, пабрацімам Гомеля стаў шатландскі горад Абердзін.

25 лютага 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч быў выкліканы ў Форын Офіс па прычыне падтрымкі, якую беларускі бок аказвае расійскай агрэсіі супраць Украіны[3].

Эканамічныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

У ХХІ стагоддзі Вялікабрытанія з'яўляецца адным з вядучых эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь. Як напрамак экспарту беларускіх тавараў Вялікабрытанія ў другой палове 2010-х устойліва займае трэцяе месца пасля Расійскай Федэрацыі і Украіны. У 2017 гандлёвы абарот Вялікабрытаніі і Беларусі склаў $ 2656 млн з дадатным для Беларусі сальда. Аснову беларускага экспарту (2,4 млрд) складаюць нафтапрадукты, брытанскі імпарт у Беларусь — гэта пераважна рухаваікі, алкагольныя напоі, гербіцыды, лекі.[4]

Зноскі