Беларуска-таджыкістанскія адносіны
Беларуска-таджыкістанскія адносіны —двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж рэспублікамі Беларусь і Таджыкістан. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 5 верасня 1996 г.
Гандаль[правіць | правіць зыходнік]
У студзені—красавіку 2018 года тавараабарот паміж дзяржавамi склаў 14,5 млн. долараў. Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі спецыфічных тавараў, цукру, трактароў і седлавых тягачэй, дываноў і падлогавых пакрыццяў тафтынгавым, пліт драўнянавалакністых, пліт драўнянастружкавых і шын. Таджыкскі экспарт прадстаўлены ў асноўным пражай баваўнянай, садавінай сушанай, сумесю арэхаў або сушаных пладоў, валакном баваўняным нячэсаным.
Культурныя сувязi[правіць | правіць зыходнік]
Пералiк беларуска-таджыскiстанскix культурных падзей i мерапрыемстваў:
- 1 студзеня 2011 г. утворана Грамадства дружбы «Таджыкістан-Беларусь» на базе Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М.С. Асiмi.
- У сакавіку 2012 г. утворана Беларуска-таджыкскае арганiзпцыя дружбы і культурных сувязяў.
- У 2014 годзе ў Таджыкістане прайшлі Дні беларускага тэлебачання.
- У 2007, 2015 і 2018 гг. у Таджыкістане прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь.
- У 2008 і 2016 гг. ў Беларусі прайшлі Дні культуры Рэспублікі Таджыкістан.
Гуманітарная дапамога[правіць | правіць зыходнік]
У 2008, 2009, 2010, 2015 і 2018 гадах Беларусь аказвала Таджыкістану гуманітарную дапамогу.