Беларуска-венгерскія адносіны
Беларуска-венгерскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
Беларуска-венгерскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Венгрыяй, якія былі ўсталяваныя 12 лютага 1992 года.
Двухбаковыя адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Эканамічная сфера
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе ў Венгрыю было экспартавана тавараў на 51,7 млн. USD[1]. Імпарт тавараў з Венгрыі склаў 104 млн. USD. Найбуйнейшая пазіцыя імпарту — лекі (25 млн. USD)[2]. Агульны таваразварот за 2018 год склаў 180 млн дол[3].
Энергетычная сфера
[правіць | правіць зыходнік]22 мая 2025 года Беларусь і Венгрыя падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы на 2025—2027 гады (ўключае мерапрыемствы па абмене вопытам па пытаннях развіцця ядзерна-энергетычнай інфраструктуры, забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, навукова-тэхнічнай падтрымкі эксплуатацыі АЭС). Дакумент падпісаны Дэпартаментам па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі, Беларускай АЭС і АЭС «Пакш ІІ» у рамках рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам энергетыкі Беларусі і Міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі аб паглыбленні партнёрства ў сферы атамнай энергетыкі.[4]
Культурная сфера
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе падпісана двухбаковае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры. З 2014 года на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта вядзецца выкладанне венгерскай мовы. Беларуская мова факультатыўна выкладаецца ў Будапешцкім універсітэце імя Лоранда Этвеша з 1994 года. У 2015—2016 гадах у рамках міжнароднага тэатральнага фестывалю «ТэАрт» выступалі венгерскія тэатральныя калектывы. 13 мая 2016 года ў Будапешце на сцэне Акадэміі музыкі імя Ф. Ліста выступіў студэнцкі хор БДАМ.
У 2010 і 2017 гадах прайшлі Дні культуры Беларусі ў Венгрыі, а ў 2014 — Дні культуры Венгрыі ў Беларусі[5].
Ваенная сфера
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе Сухапутныя сілы Венгрыі купілі ў Беларусі 100 адзінак асноўных баявых танкаў Т-72[6]. У маі 2005 інспекцыйная група Беларусі правяла інспекцыю двух ваенных аб’ектаў Венгрыі на прадмет захавання абавязацельстваў па ДЗУСЕ[7]. У сакавіку 2018 гады 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада прайшла аналагічную інспекцыю венгерскіх прадстаўнікоў[8].
Работа па лініі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]Венгрыя зацікаўлена ў больш цесным кантакце паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь, што неаднаразова падкрэслівалі венгерскія дыпламаты. Яна прывітала зняцце Еўрасаюзам санкцыяў з Беларусі і актыўна падтрымлівае перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта ў чэрвені 2017 года заявіў, што адной з прыярытэтных задач у беларуска-венгреском супрацоўніцтве з’яўляецца прыцягненне еўрапейскіх інвестыцый у развіццё беларускай эканомікі[9][10].
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Пасольства Беларусі ў Венгрыі адкрыта ў студзені 2000 года, венгерскае пасольства ў Мінску — у снежні 2007 года[5]. З 2014 года у Брэсце функцыянуе ганаровае венгерскае консульства[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Внешняя торговля Республики Беларусь 2017, с. 49—52.
- ↑ Внешняя торговля Республики Беларусь 2017, с. 287—289.
- ↑ Лукашенко: 200 млн долларов — смешная цифра для товарооборота Беларуси и Венгрии Архівавана 3 лютага 2019.
- ↑ Беларусь і Венгрыя падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы на 2025-2027 гады . БелТА (22 мая 2025).
- ↑ а б Политический диалог с Венгрией
- ↑ Беларусь увеличит экспорт оружия // naviny.by, 21 января 2005 Архівавана 16 красавіка 2019.
- ↑ Представители Беларуси проводят инспекцию военных объектов на территории Венгрии и Румынии(недаступная спасылка)
- ↑ Инспекционная группа Венгрии проверит 6-ю отдельную гвардейскую механизированную бригаду Архівавана 26 сакавіка 2018.
- ↑ Глава МИД Венгрии: мы хотим, чтобы ЕС более активно привлекал средства для развития экономики в Беларуси Архівавана 5 красавіка 2018.
- ↑ Петер Сийярто: мы работаем над тем, чтобы Беларусь могла более тесно сотрудничать с ЕС Архівавана 3 лютага 2019.
- ↑ В Бресте открылось почетное консульство Венгрии Архівавана 25 сакавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Внешняя торговля Республики Беларусь (руск.). — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.