Беларуска-туркменскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуска-туркменскія адносіны
Беларусь і Туркменістан
Беларусь
Беларусь
Туркменістан
Туркменістан

Дыпламатычныя адносіны паміж Туркменістанам і Беларуссю ўсталяваны 21 студзеня 1993 г.[1]

У цяперашні час паслом Беларусі ў Туркменістане з'яўляецца Алег Міхайлавіч Табанюхаў.[2] У цяперашні час паслом Туркменістана ў Беларусі з'яўляецца Мырат Язбердыеў.

На працягу першых пятнаццаці гадоў незалежнасці дзвюх краінаў, іх адносіны заставаліся абмежаванымі. Падпісана толькі каля 40 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў, якія рэгулююць двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных галінах.

Падтрымліваюцца сувязі ў палітычнай сферы, у тым ліку на вышэйшым і высокім узроўнях. Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка чатыры разы наведаў Туркменістан (май 2002 г. — праведзены першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Туркменістан, чэрвень 2009 г. — адбыўся другі афіцыйны візіт, красавік 2011 г. — трэці афіцыйны візіт, сакавік 2017 г. — чацвёрты афіцыйны візіт[3]). У студзені 2010 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Туркменістана Г. М. Бердымухамедава ў Рэспубліку Беларусь.

Ажыццяўляюцца кантакты паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

Эканамічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь, у асобе ААТ «Белгорхімпрам», вясной 2017 г. скончыла будаўніцтва ў Туркменістане Гарлыкскага завода калійных угнаенняў (1,4 мільёна тон хларыду калію за год) коштам $1 млрд. Але да лістапада 2018 г. туркменскі бок не змог запусціць вытворчасць[4].

Культурнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Праводзяцца сумесныя выставы і іншыя мерапрыемствы.

Акрамя таго, некалькі тысяч туркменскіх студэнтаў навучаюцца ва ўніверсітэтах Беларусі.

Зноскі

  1. http://www.turkmenistan.belembassy.org/rus/relations/ Политические отношения
  2. http://www.turkmenistan.belembassy.org/rus/embassador/ Посол Беларуси
  3. http://president.gov.by/press117129.html#doc Александр Лукашенко совершит официальный визит в Туркменистан
  4. Туркменістан пагражае беларускаму «Белгорхімпраму» пазовам у міжнародны арбітраж. Наша Ніва (5 лістапада 2018).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]