Беларуска-ўругвайскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-ўругвайскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 7 ліпеня 1992 года.

Супрацоўніцтва ажыццяўляецца пераважна ў рамках міжнародных арганізацый. У красавіку 1993 года Уругвай першай з краін Лацінскай Амерыкі акрэдытаваў у Беларусі пасла па сумяшчальніцтве.

У сакавіку 1999 года Уругвай з рабочым візітам наведаў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі. У рамках 64-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні 2009 года па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча Міністраў замежных спраў Беларусі і Уругвая.

З 2001 года ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Ганаровае консульства Усходняй Рэспублікі Уругвай.

Пасол Беларусі ў Аргенціне акрэдытаваны па сумяшчальніцтву ва Уругваі ў верасні 2014 года. З студзеня 2014 года дзейнічае Ганаровае консульства Беларусі ў Уругваі (г. Кармела).

У верасні 2014 года Уругвай з рабочым візітам наведаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі А. Я. Гур’янаў.

9 верасня 2016 года намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шастакоў сустрэўся з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай С. Андраюком. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-ўругвайскага супрацоўніцтва.

25 лістапада 2016 года ў Мантэвідэа адбыліся беларуска-ўругвайскія кансультацыі паміж МЗС. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шастакоў, уругвайскую — Генеральны дырэктар (намеснік Міністра) па палітычных пытаннях Міністэрства замежных спраў Уругвая Э. Лоэдэль.

Эканамічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе таваразварот паміж краінамі павялічыўся ў 3,4 разы[1].

Зноскі

  1. Топ стран, с которыми Беларусь вдруг увеличила товарооборот (руск.)(недаступная спасылка). Officelife.media (16 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 19 лютага 2020.