Беларуска-швейцарскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуска-швейцарскія адносіны
Беларусь і Швейцарыя
Беларусь
Беларусь
Швейцарыя
Швейцарыя

Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй падпісаны 10 лютага 1992 года. З 1 ліпеня 2007 г. у Мінску функцыянуе аддзяленне Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Яго афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 лютага 2008 года. 17 сакавіка 2010 г. адбылося адкрыццё ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Цюрыху. У лютым 2010 года адбыўся рабочы візіт у Швейцарыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, 25 лютага 2010 года ў Кіеве прайшла сустрэча беларускага лідара з Міністрам замежных спраў Швейцарыі.

Створаны Беларуска-Швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве. У рамках развіцця двухбаковых рэгіянальных сувязяў актыўна ўзаемадзейнічаюць абшчына Ітыген і горад Добруш Гомельскай вобласці. Горад Гларус з'яўляецца пабрацімам горада Кобрына.