Беларуска-ангольскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-ангольскія адносіны
Ангола
Ангола
Беларусь
Беларусь

Беларуска-ангольскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ангола. Дыпламатычныя сувязі былі ўстаноўлены 24 красавіка 1995 года.

Двухбаковыя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя сустрэчы

У жніўні 2015 года ў сталіцы Анголы горадзе Луанда праведзены перамовы паміж міністрамі замежных спраў абодвух краін. У чэрвені 2017 ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў міністр замежных спраў Рэспублікі Ангола. У лістападзе 2017 Анголу наведала беларуская дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці[1].

Эканамічныя сувязі

У 2018 годзе тавараабарот паміж дзяржавамі склаў 49 млн дол. Цікава, што ён складаецца выключна з экспарту Беларусі ў Анголу. Аснову беларускага экспарту складаюць кар’ерная і дарожная тэхніка (напрыклад, тэхніка «МАЗ», трактары, самазвалы «БелАЗ»), азотныя і калійныя ўгнаенні, рэнтгенаапаратура, прадукцыя металургіі[1].

Ваеннае супрацоўніцтва

З 1993 года, у перыяд вайны ў Анголе, Рэспубліка Беларусь пачала пастаўкі ўзбраення ангольскай арміі, калі яна купіла 21 БМП-1[2]. У 1998-м дзяржава набыла 28 адзінак беларускіх БМП-2. У 1999 годзе Ангола атрымала 62 танка Т-55, 22 Т-72, 62 БМП-2, 24 РСЗА БМ-21, 12 буйнакаліберных артсістэм 2С7 «Піён», 12 гаўбіц Д-30, 15 самалётаў МіГ-23 і 2 Су-22, у 2000 годзе — 1 Су-24 МК[3], у 2016 — таканавоз МЗКЦ-742960+820400, у лютым 2019 — 12 беспілотнікаў-мішэняў «Беркут-БМ», пускавая прылада катапультнага тыпу і наземны пункт кіравання на базе грузавога аўтамабіля «Урал»[4]. Адначасова ўлады Анголы пачалі перамовы аб куплі сістэм супрацьпаветранай абароны ў Беларусі за 200 мільёнаў долараў[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]