Беларуска-малайзійскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-малайзійскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Малайзіяй. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 5 сакавіка 1992 года.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі Уладзімір Мікалаевіч Лапата-Загорскі акрэдытаваны ў Малайзіі па сумяшчальніцтве (даверчыя граматы ўручаны Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі 19 сакавіка 2012 года).

У чэрвені 1999 года адбыўся працоўны візіт у Малайзію дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У лютага 2003 года беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у працы XIII Саміту Руху недалучэння ў г.Куала-Лумпур. 30 траўня 2006 года ў рамках міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння (г. Путраджая, Малайзія) адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мікалаевіча Мартынава з Міністрам замежных спраў Малайзіі Саед Хамід Албарам. У ліпені 2007 года адбыўся візіт у Малайзію Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынава. У чэрвені 2009 года праведзена сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Малайзіі падчас саміту Руху недалучэння ў г. Шарм-Эль-Шэйх (Егіпет). У чэрвені 2010 года Малайзію наведаў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. Ф. Алейнік у суправаджэнні прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў.

10 мая 2012 года ў г. Шарм-Эль-Шэйху ў рамках міністэрскай сустрэчы Каардынацыйнага бюро Руху недалучэння адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў С. Ф. Алейніка з намеснікам Міністра замежных спраў Малайзіі А.Каіланам. 6 чэрвеня 2012 года ў г. Маскве адбылася сустрэча Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дз. С. Кацярыніча з Міністрам міжнароднага гандлю і прамысловасці Малайзіі М. бін Махамедам.

11-13 сакавіка 2015 года дэлегацыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Элай Сяліцкай наведала Малайзію для правядзення кансультацый па праекце Пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і маёмасць.

19-22 кастрычніка 2016 года Малайзію наведаў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь В. Б. Рыбакоў. Адбыліся сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў, сельскай гаспадаркі і аграрнай прамысловасці, міжнароднага гандлю і прамысловасці, абароны, вышэйшай адукацыі, а таксама ў Парламенце Малайзіі, Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаце і з кіраўніцтвам буйных кампаній.

У лютым 2013 года ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Малайзіі. У якасці кроку ў адказ у красавіку 2014 г. у парламенце Малайзіі сфарміравана малазійска-беларуская парламенцкая група дружбы. Кіраўніком групы вызначаны намеснік Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Р.Кіяндзі.

18-22 жніўня 2014 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь малазійскай парламенцкай дэлегацыі на чале з намеснікам Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Рональдам Кіяндзі.

18-23 снежня 2016 года адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі Пандзікара Аміна Муліа. Праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, старшынямі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Старшынёй Мінскага аблвыканкама.

Паміж Рэспублікай Беларусь і Малайзіяй падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук Малайзіі аб навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве (10 мая 2013 года).

У 2016 годзе падпісаны Мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палатай прадстаўнікоў Парламента Малайзіі (г. Мінск, падпісаны і ўступіў у сілу 19 снежня 2016 года).