Адносіны БССР і ПНР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адносіны БССР і ПНР — двухбаковыя кантакты паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і Польскай Народнай Рэспублікай у 1944—1989 гадах. Папярэднічалі сучасным адносінам Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, усталяваным у 1992 годзе.

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

9 верасня 1944 года БССР і Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення падпісалі пагадненне аб абмене насельніцтвам[1].

У 1955 годзе ў ПНР прайшла Дэкада беларускай культуры. Неўзабаве ў Беларусі адбыліся Дні польскай культуры.

У 1956 годзе Беластоцкае і Люблінскае ваяводствы ПНР усталявалі партнёрства з Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі БССР.

У 1959 годзе супрацоўніцтва наладзілі Мінская вобласць і Варшаўскае (пазней Плоцкае) ваяводства.

У 1966 годзе ў Беларусі арганізаваны Дні польскай навукі і тэхнікі. Адначасова Камітэт па кінематаграфіі пры Савеце Міністраў БССР заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж кінастудыяй «Беларусьфільм» і Аб’яднаным прадпрыемствам творчых аб’яднанняў ПНР у рамках падпісанага працоўнага плана супрацоўніцтва паміж кінематаграфістамі СССР і ПНР.

У 1967 годзе Віцебская вобласць заключыла пагадненне з Зеленагурскім ваяводствам.

У 1970 годзе Беларускі політэхнічны інстытут усталяваў пастаянныя кантакты з Беластоцкім політэхнічным інстытутам.

У 1972 годзе ў Мінску адкрылася генеральнае консульства Польшчы.

У 1976 годзе ў Беларусі арганізаваны Дні польскай літаратуры.

У 1977-м Мінскі рэгіён стаў партнёрам Сядлецкага ваяводства. Адначасова Таруньскае і Улацлаўскае ваяводствы сталі супрацоўнічаць з Магілёўскай вобласцю, а Еленягурскае — з Гомельскай.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Виталий Барабаш. Процесс установления белорусско-польской границы в 1944—1945 годах // Беларуская думка : часопіс. — Верасень 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]