Беларуска-нарвежскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-нарвежскія адносіны
Беларусь і Нарвегія
Беларусь
Беларусь
Нарвегія
Нарвегія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нарвегія ўсталяваныя 4 лютага 1992 года.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Сянько наведаў Нарвегію ў кастрычніку 1996 года.

Пасол Нарвегіі ва Украіне акрэдытаваны па сумяшчальніцтву ў Беларусі, уручыў даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы 2 мая 2017 года.

29 лістапада 2018 года адбылося ўручэнне даверчых грамат Каралю Нарвегіі Паслом Беларусі Дзмітрыем Мірончыкам (з рэзідэнцыяй у Стакгольме).

Беларуска-нарвежскі палітычны дыялог падтрымліваецца па лініі міністэрстваў замежных спраў.

У рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым 2016 годзе адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Нарвегіі Б. Брэндэ.

Са студзеня 2016 года адноўлена практыка правядзення двухбаковых кансультацый паміж МЗС, якія прайшлі ў Мінску на ўзроўні начальнікаў упраўленняў.

У адзначэнне 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі (4 лютага 2017) адбыўся абмен нотамі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Каралеўства Нарвегія  (руск.)[1].

5 снежня 2017 года у Жэневе быў падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоў па доступе на рынкі тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Нарвегіяй у рамках далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі[2].

Беларуска-нарвежскія кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў прайшлі ў 2017, 2018 і 2020 гадах[3] гадах.

Сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзвюх краін У. Макея і І. Сарэйдэ  (укр.) адбыліся ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў у 2018 і 2019[4] гадах.

У жніўні 2019 года па запрашэнні старшыні Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора (ПКБМ), дэпутата Стортынга Ё. Асфьеля  (англ.) старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. І. Варанецкі і Пасол Д. Л. Мірончык прынялі ўдзел у 28-й канферэнцыі ПКБМ у Осла.

У снежні 2019 года Мiнiстр транспарту і камунікацый Беларусі А. М. Аўраменка наведаў Нарвегію. Адбылася яго сустрэча з Міністрам транспарту і сувязі Нарвегіі Ёнам Георгам Далам  (укр.).

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гандлёва-эканамічныя адносіны з’яўляюцца найбольш актыўным кірункам двухбаковага супрацоўніцтва, а Нарвегія выступае найбуйнейшым імпарцёрам беларускай прадукцыі сярод скандынаўскіх краін.

Двухбаковы гандаль Беларусі і Нарвегіі за 2015—2019 гады

млн. долараў ЗША

2015 2016 2017 2018 2019
товараобарот 299,6 268,4 294,6 305,3 330,0
экспарт 130,7 106,6 125,3 147,2 152,0
імпарт 168,9 161,8 169,3 158,0 178,0

У 2019 годзе тавараабарот склаў 330,0 млн долараў ЗША, павялічыўшыся на 8,1 % у параўнанні з 2018 годам. Беларускі экспарт склаў 152,0 млн долараў, імпарт з Нарвегіі — 178,0 млн долараў.

Аснову беларускага экспарту склалі калійныя ўгнаенні, рапсавы алей, пруткі з нелегіраванай сталі. У наменклатуры таксама прысутнічае высокатэхналагічная прадукцыя: машыны і механічныя прылады спецыяльнага прызначэння, рэнтгенаўская апаратура, прылады на вадкіх крышталях, лазеры, трактары, біноклі, рухавікі і электрычныя генератары.

У імпарце пераважае рыба. Пры гэтым у апошнія гады Беларусь трывала займае адно з першых месцаў у свеце па імпарту нарвежскай стронгі.

У 2019 годзе абарот гандлю паслугамі склаў 32,7 млн долараў, экспарт — 5,8 млн долараў, імпарт — 26,9 млн долараў. Найбольш важкія пазіцыі ў беларускім экспарце займаюць кампутарныя, транспартныя, турыстычныя і іншыя дзелавыя паслугі.

У 2019 годзе аб’ём нарвежскіх прамых інвестыцый на чыстай аснове склаў 65,2 тыс. долараў. Назапашаны аб’ём нарвежскіх інвестыцый на 1 студзеня 2020 года — 4,4 млн долараў, у тым ліку 4,2 млн долараў — прамыя інвестыцыі.

У Беларусі зарэгістравана 5 кампаній з нарвежскім капіталам (2 сумесныя арганізацыі і 3 замежныя арганізацыі). Найбольш шырока вядомым праектам у ІТ-сферы з’яўляецца кампанія «Frontbyte», якая стала першым рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій з нарвежскім капіталам. Яе распрацоўка, AR-дадатак для гольфа «BirdieEyes», увайшла ў ТОП-5 бясплатных прыкладанняў у App Store ў Нарвегіі ў сярэдзіне 2019 года.

Зноскі