Беларуска-румынскія адносіны
Беларуска-румынскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
Пасольства Беларусі ў Румыніі | |||||
Пасол | Павел Тапузідзіс | ||||
Адрас | Бухарэст, вул. Туберазелар, 6, сектар 1 | ||||
Пасольства Румыніі ў Беларусі | |||||
Адрас | Мінск, Калінінградскі зав., 12 | ||||
Іншае | |||||
Усталяваныя | 14 лютага 1992 года | ||||
![]() |
Беларуска-румынскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй. 20 снежня 1991 года Румынія прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь і 14 лютага 1992 года былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі.
У 1992 годзе Румынія адкрыла пасольства ў Мінску. У 1994 годзе Рэспубліка Беларусь адкрыла ў Бухарэсце генеральнае консульства, якое ў 1995 годзе было пераўтворана ў пасольства.
У ліпені 1992 года адбыўся візіт Прэзідэнта Румыніі ў Мінск; у лютым 1993 года — візіт Міністра замежных спраў Румыніі ў Мінск; у маі 1995 года — візіт Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Бухарэст. У верасні 1997 у Вільнюсе, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках міжнароднай канферэнцыі сустрэўся з румынскім калегам; у лістападзе 1999 сустрэча паўтарылася падчас саміта АБСЕ.
У ХХІ ст. ключавым мерапрыемствам на двухбаковым палітычным трэку стаў афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра замежных спраў Румыніі Т. Мелешкану (9-10 лістапада 2017 года), падчас якога ён сустрэўся з кіраўніком беларускага МЗС і Прэм’ер-міністрам. У беларускім парламенце маецца рабочая група па супрацоўніцтве з Румыніяй, якую ўзначальвае Петрашова В. В., аналагічная група ёсць і ў Бухарэсце.
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін, сфарміраваная за перыяд з 1991 года, уключае ў сябе 11 міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў і пагадненняў, 6 міжведамасных дагавораў і 21 пагадненне і пратакол, падпісаны на іншым узроўні.
У 2014—2018 гадах штогадовы тавараабарот паміж Румыніяй і Беларуссю складаў 100—150 млн даляраў (у 2018—127,4 млн, экспарт — 80, імпарт — астатняе). Асноўныя тавары беларускага экспарту ў Румынію: трактары; фанера клееная; дрот; лесаматэрыялы падоўжна-распілаваныя. Асноўныя тавары імпарту з Румыніі: лекавыя сродкі, расфасаваныя для рознічнага продажу; мэбля; шыны; горны і печы прамысловыя. У Румыніі дзейнічаюць 9 суб’ектаў гаспадарання, якія прадстаўляюць інтарэсы беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», ААТ «БелАЗ», ААТ «Белкамунмаш», ААТ «Керамін», ААТ «Белшына»[1].
Беларускі бізнесмен Павел Тапузідзіс з’яўляецца ганаровым консулам Румыніі ў Беларусі[2][3].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 19 красавіка 2019.
- ↑ Дыпламатычны даведнік(недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (27 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2024. Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Беларусь вошла в двадцатку стран по числу почетных консулов